Культура

Вальжына Морт. Памяці кнігі

кнігі паміраюць

зь цёмных спальняў

дзе адзіная дарога

пракладзеная жоўтай лямпай

вяла да кніжнай старонкі

іх рассоўваюць па ўсіх вуглах дому

ператвараючы яго ў вялікі кніжны могільнік

тых чые імёны ўжо нічога ня кажуць

зносяць на паддашак

дзе яны па дваццаць асобнікаў у адной каробцы

як у брацкіх магілах

кнігі ўдавеюць

у пустых кватэрах

нічыё сэрца больш ня б’ецца над імі

ніхто ня дзеліць зь імі вячэры

не ўпускае ў ванну

ніхто не заўважае

як яны губляюць старонкі

як валасы

як памяць

кнігі старэюць у адзіноце

і самая ўражлівая кніга

назаўсёды застаецца

ў халодным ложку

накрыўшы галаву падушкай

душыць крык сваіх чорных літар

старыя кнігі —

закінутыя магілы

Мілбрук, красавік 2006 — Бэрлін,

травень 2006

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць