Свет99

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам

4 лістапада падчас праверкі на блокпасце каля горада Паўднёваўкраінск ў Мікалаеўскай вобласці работнікі тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання (гэты орган ва Украіне адказвае за мабілізацыю) і паліцэйскія высветлілі, што ў кіроўцы са складу групы галівудскай актрысы, грамадзяніна Украіны П. 1992 года нараджэння, адсутнічаюць вайскова-ўліковыя дакументы, піша агенцтва УНІАН са спасылкай на крыніцы ў Сухапутных войсках Украіны.

Анджаліна Джалі ў Херсоне

Мужчыну правялі ў тэрытарыяльны цэнтр камплектавання (ТЦК) для высвятлення статусу ваеннаабавязанага. У ходзе праверкі высветлілася, што грамадзянін з'яўляецца афіцэрам запасу, а пацверджаных падстаў для адтэрміноўкі ад мабілізацыі не мае.

Мужчына ў якасці кіроўцы знаходзіўся ў складзе групы, якая суправаджала актрысу Анджаліну Джалі. На момант высвятлення ўсіх абставінаў гэтая група знаходзілася побач.

Калі былі ўстаноўленыя ўсе абставіны, актрыса працягнула свой запланаваны шлях далей. Паведамляецца, што ні яна сама, ні яе прадстаўнікі не ўплывалі на працу супрацоўнікаў ТЦК.

Цяпер П. рыхтуецца да вайсковай службы па мабілізацыі.

У той жа час іншыя крыніцы сцвярджаюць, што П. на самай справе не было ў афіцыйным складзе каманды, якая суправаджала Джалі. Іншыя пішуць, што ён быў не кіроўцам, а ахоўнікам.

Пра наведванне знакамітай галівудскай актрысай Анжалінай Джалі прыфрантавога Херсона стала вядома сёння. Паводле папярэдніх звестак, актрыса прыехала ў гэты горад у рамках праграмы дабрачыннай дапамогі. Яна наведала мясцовыя медыцынскія ўстановы.

Каментары9

  • ха-ха
    05.11.2025
    П., ганьба табе, хітраж-пы!
  • Тру
    05.11.2025
    А што, для ахоўнікаў зорак маюць быць выключэнні?
  • Младший семейник
    05.11.2025
    Как возникли - так и пропали,проблемы-то. Неужели кто-нибудь верит в подобную лабуду?

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць