Улада3030

Новы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі вучыўся ў ПТВ гандлю на прадаўца

Лідар Рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка згадаў, што ў 1992-1993 вучыўся разам з новым кіраўніком Службы аховы прэзідэнта Дзмітрыем Шахраевым. Пасля адзінаццаці класаў яны паступілі ў мінскае ПТВ №222 гандлю на прадаўца харчовых тавараў.

Дзмітрый Шахраеў. Скрыншот з tvr.by.

«Быў шалёны конкурс: дзесяць чалавек на месца. У нас у групе было ўсяго чатыры хлопцы, астатнія — дзяўчыны. Трое хлопцаў вельмі добра сябравалі, трымаліся разам. Сярод іх былі я і Шахраеў», — згадвае Шумчанка.

Чытайце таксама: Хто такія Шахраеў і Паўлючэнка, якія ўзначалілі Службу аховы прэзідэнта і Аператыўна-аналітычны цэнтр?

Шахраеву на сёння каля 42 гадоў, ён мінчук. «Чаму мы пайшлі вучыцца ў ПТВ гандлю? Развал СССР, карткавая сістэма. Мяснік на гэтым фоне глядзеўся вельмі блатной прафесіяй. Прынамсі, заўсёды пры мясе. Ніякай палітыкай мы тады не цікавіліся, былі іншыя пытанні. Сёння весела ўзгадваць тыя часы, як мы праходзілі практыку ў магазіне ў Серабранцы. Я стаяў за паліцай, Дзіма раздзелваў мяса», — успамінае Шумчанка.

Прадпрымальніцкі лідар кажа, што пра Шахраева ў яго засталіся толькі самыя цёплыя ўспаміны. «Выдатны хлопец, ніякіх кепскіх успамінаў пра яго няма. Толькі дзесьці год таму даведаўся, што ён працуе ў Службе аховы, а цяпер вось узначаліў. Я лічу, што чалавек на сваім месцы. А яшчэ большая вартасць ягонай працы была б, калі б ён ахоўваў прэзідэнта, якога абірае народ».

«Цікава, як жыццё паварочваецца ў людзей. Вось мы аднагрупнікі. Дзіма Шахраеў стаў кіраўніком Службы аховы Лукашэнкі. А я стаў прадпрымальніцкім лідарам, змагаюся з гэтай уладай. І самае цікавае, што гісторыя на гэтым яшчэ не скончылася, і ўсё можа павярнуцца як заўгодна», — разважае лідар «Перспектывы».

Шумчанка не ведае, як складваўся ў Шахраева лёс пасля ПТВ. «Ён быў вельмі спартовым хлопцам. Складзены адпаведна. Гэты быў цудоўны час. Мы разам ездзілі на бульбу, гулялі ў баскетбол. Дзіма заўсёды быў простым і надзейным чалавекам».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць