Свет2222

Расія прыгразіла збіваць самалёты ЗША над Сірыяй

AFP

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што спыняе ўзаемадзеянне са Злучанымі Штатамі ў рамках мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў у небе над Сірыяй пасля таго, як сілы кааліцыі, якую ўзначальваюць ЗША, збілі сірыйскі знішчальнік.

У ведамстве таксама прыгразілі, што зараз любыя паветраныя аб'екты, уключаючы самалёты і беспілотныя апараты міжнароднай кааліцыі, выяўленыя на захад ад ракі Еўфрат, «будуць прымацца на суправаджэнне» ў якасці паветраных цэляў.

У мінабароны таксама назвалі дзеянні ЗША ў Сірыі ваеннай агрэсіяй.

За дзень да гэтага ўрад Сірыі паведаміў, што сілы міжнароднай кааліцыі збілі ваенны самалёт сірыйскіх ваенна-паветраных сіл. Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся непадалёк ад горада Эс-Саура ў правінцыі Рака.

Дамаск заяўляе, што самалёт выконваў баявое заданне супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». У сірыйскай заяве гаворыцца, што гэта будзе мець небяспечныя наступствы ў справе барацьбы з тэрарызмам.

У сваю чаргу амерыканскія вайскоўцы сцвярджаюць, што сірыйскі ваенны самалёт скінуў бомбы непадалёк ад атрада паўстанцаў, якіх падтрымлівае Амерыка, пасля чаго і быў збіты самалётам ВПС ЗША.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць