Кэдэбісты дазволілі 80-гадовай Маі Кляшторнай упершыню ўбачыць справу рэпрэсаванай маці
Мая Кляшторная — дачка рэпрэсаваных літаратара Тодара Кляшторнага і Яніны Германовіч — упершыню змагла пагартаць дакументы з архіўнай справы сваёй маці.

Сустрэча адбылася «дзякуючы ініцыятыве і стараннямі кіраўніцтва КДБ», піша газета «Савецкая Беларусія», у рэдакцыі якой і адбылася сустрэча. Дадаткова адзначаецца, што для Маі Кляшторнай нават зрабілі копію справы яе бязвінна асуджанай маці.

Тодар Кляшторны быў расстраляны 30 кастрычніка 1937 годзе ў турме НКВД у Мінску як «член антысавецкай арганізацыі». Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Яніна Германовіч была арыштавана па аператыўным загадзе наркама Яжова №00486 і асуджаная толькі за тое, што была жонкай расстралянага «ворага народа». Ёй нават не прад'явілі абвінавачванняў. Была двойчы рэпрэсаваная, высылалася ў Караганду і Кемерава. Рэабілітаваная ў 1957 годзе. Памерла ў 1959 годзе.

Чытайце таксама:
Дачка рэпрэсаванага паэта Мая Кляшторная сустрэла 80-годдзе ў былым лягеры «Алжыр». Разам з прэзідэнтам Казахстана
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары