Гісторыя3030

Унук Райса «Бурага»: «Дзед забіваў ворагаў народа, а сярод іх было шмат беларусаў»

Унук польскага падпольшчыка Рамуальда Райса «Бурага» Аркадыюш адказаў крытыкам дзеда і заступіўся за яго ў адкрытым лісьце.

Рамуальд Райс («Буры»), фота ваеннага часу.

Паводле Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы, Райс адказны за забойствы беларусаў на Падляшшы ў 1944-1946 гадах. Зьнішчэньне ягоным атрадам беларускіх вёсак і праваслаўных беларусаў Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы прызнаў злачынствам з прыкметамі генацыду.

Чытайце пра гэта:

Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі

У адкрытым лісьце гісторыку Пятру Зыховічу, які заклікаў не гераізаваць Рамуальда Райса, ягоны ўнук напісаў:

«Мясцовае беларускае насельніцтва» было гарачым прыхільнікам далучэньня польскіх земляў да СССР. Сярод гэтага насельніцтва было шмат супрацоўнікаў і агентаў камуністычных спэцслужбаў. Капітан Райс змагаўся з ворагамі Айчыны, а іх было шмат сярод беларускага насельніцтва».

Сёньня гісторык Пётар Зыховіч адказаў на папрокі Аркадыюша Райса:

«Я быў выхаваны ў кульце найвышэйшай любові да Войска Польскага. Мне прышчапілі адзін жалезны і бездыскусійны прынцып. Вайна вядзецца супраць дарослых і ўзброеных мужчын. А ня супраць ваеннапалонных, жанчынаў і дзяцей. Гэта ганаровае правіла польскай арміі. Як вы цудоўна ведаеце, капітан Рамуальд Райс «Буры» — пры ўсіх сваіх вялікіх заслугах для польскай справы — на жаль не заўсёды прытрымліваўся гэтага правіла».

Унук «Бурага« пракамэнтаваў таксама датычнасьць дзеда да забойства 30 беларусаў-фурманоў зь вёскі Старыя Пухалы, якіх атрад Райса закатаваў 31 студзеня 1946 году.

«Гісторыкі ўжо і раней пісалі, што «Буры» выдатна ведаў гэтыя мясьціны, і будучы служачым Аховы дзяржаўных лясоў меў доступ да сьпісаў асобаў, якія займаліся вывазам палякаў (у Сібір) у 1939-1940-х гадах» — напісаў Райс.

На гэтыя словы Зыховіч адказаў наступнай рэплікай:

«Капітан Райс ня меў доступу да «сьпісаў асобаў, якія займаліся вывазам палякаў у Сібір», бо такіх сьпісаў у Ахове дзяржаўных лясоў ніколі не было. Няма нават ценю доказу таго, што забітыя фурманы былі датычныя да дэпартацый палякаў».

Заключэньне Беластоцкага аддзелу ІНП, які сьцьвердзіў, што дзеяньні «Бурага» мелі прыкметы генацыду, ягоны ўнук назваў «кур'ёзам», а сьледзтва назваў недакладным.

«Мяне цікавіць толькі і выключна праўда — адказвае яму Зыховіч. — Як ідэйны антыкамуніст, я верным запавету майго аўтарытэта Юзафу Мацкевічу, які пісаў, што «толькі праўда цікавая». Нават калі яна балючая і нязручная».

Каментары30

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе7

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Любімая газета Пуціна» апублікавала «інтэрв’ю з духам Жырыноўскага»3

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць1

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе7

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць