Чацвёра мужчын і жанчын уварваліся ў залу і пачалі раскідваць улёткі, выкрыкваючы: «Парашэнка забойца, мінскія пагадненні не працуюць», паведамляе ТАСС.
Група радыкалаў, якія прадставіліся сябрамі незарэгістраванай у Расіі нацыяналістычнай арганізацыі «Іншая Расія», зрабіла спробу сарваць прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка старшыні АБСЕ Марціна Сайдзіка ў Мінску па выніках чарговага пасяджэння кантактнай групы па сітуацыі на Данбасе.
Чацвёра маладых людзей ўварваліся ў залу і пачалі раскідваць улёткі, выкрыкваючы: «Парашэнка забойца, мінскія пагадненні не працуюць».
Сайдзік быў вымушаны пакінуць залу мерапрыемства, пасля чаго радыкалы таксама хутка сышлі.
МЗС Беларусі выступіла з заявай адносна выхадкі расійскіх радыкалаў у Мінску
Як мінімум адзін з завадатараў зрыву выступу пасла Сайдзіка затрыманы
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары