Навука і тэхналогіі77

У Белавежскай пушчы на мяжы Польшчы і Беларусі знайшлі старажытныя збудаванні

На польскай частцы Белавежскай пушчы паблізу мяжы з Беларуссю навукоўцы знайшлі каменныя канструкцыі вышынёй у 20-30 сантыметраў, паведамляе сайт нацыянальнага парка.

geoforum.pl

Невядомыя антрапагенныя археалагічныя аб'екты былі выяўленыя ў выніку лазернага сканавання паверхні пушчы. Польскія навукоўцы знайшлі недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Беларуссю лінейныя, у асноўным замкнёныя аб'екты розных памераў вышынёй 20—30 сантыметраў.

Частка скапленняў дадзеных аб'ектаў займаюць тэрыторыю ў дзясяткі кварталаў і размешчаныя ў асноўным на ўзвышаных месцах. На некаторых участках праведзеныя археалагічныя працы, што дазволіла выявіць каменныя канструкцыі шырынёй каля двух метраў. Як мяркуюць польскія даследчыкі, гэтыя рукатворныя канструкцыі, хутчэй за ўсё, з'яўляюцца рэшткамі межаў сельскагаспадарчых палёў.

«Не менш цікавы той факт, што дадзеныя канструкцыі ў некаторых месцах залягаюць пад археалагічнымі аб'ектамі (могільнікі, курганы і г. д.), датаванымі раннім Сярэднявеччам (V—XII стагоддзя н. э.), што кажа пра больш ранняе паходжанне», — паведамляецца на сайце нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

У бліжэйшай будучыні навукоўцы Польшчы паспрабуюць высветліць дакладную датыроўку гэтых аб'ектаў і іх функцыі, а таксама дэталёва вывучыць змесціва ўнутры лінейных канструкцый.

Каментары7

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць39

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?2

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі7

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся10

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?38

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць39

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць