Надвор'е

Дождж, снег, парывісты вецер: прагноз надвор'я на апошнія дні года

29 снежня ноччу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы, днём адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах невялікі кароткачасовы снег. Днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, днём з пераходам на заходні ўмераны, ноччу парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 8°С, пры праясненнях да -10°С, максімальная днём 0..- 5°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём істотна не зменіцца.

30 снежня надвор'е ў краіне будзе фармаваць малаактыўны атмасферны фронт на фоне павышанага атмасфернага ціску, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Пераважна па поўначы рэспублікі пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, днём па паўночным захадзе з дажджом). У асобных раёнах чакаецца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 0..- 7°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях яна панізіцца да -10°С, максімальная днём будзе знаходзіцца ў межах ад -4°С да + 2°С.

31 снежня надвор'е ў краіне будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Пераважна па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж).

У асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Раніцай і днём у асобных раёнах па Віцебскай вобласці моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -5.. + 1°С, максімальная днём -2.. + 4°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць