Свет

У Японіі затрымалі выкрадальніка жаночых валасоў

У Японіі затрымалі 23-гадовага выпускніка мясцовай ВНУ, якога падазраюць у тым, што ён абразаў валасы ў жанчын у грамадскім транспарце. У справе фігуруюць больш за 30 пацярпелых, піша ВВС. 

Акія Ёшыда быў затрыманы паліцыяй у панядзелак у японскім горадзе Нагоя, пасля таго як зрэзаў у цягніку 35-сантыметровы завітак у 40-гадовай жанчыны. Ахвяра гэтага не заўважыла, бо вагон быў перапоўнены.

Аднак супрацоўнікі чыгункі звярнулі ўвагу на падазронага маладога чалавека.

Пасля арышту Ёшыда прызнаў сваю віну і распавёў пра іншыя выпадкі выкрадання валасоў. Ён патлумачыў, што збіраўся прадаць валасы на аўкцыёне ў інтэрнэце.

Паліцыя выставіла яму афіцыйныя абвінавачванні, паведамляюць мясцовыя СМІ.

З мая ў прэфектуры Айці былі ўведзеныя дадатковыя паліцэйскія патрулі з-за скаргаў жанчын на напады ў грамадскім транспарце. У пацярпелых адразалі валасы і разразалі вопратку.

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць