Грамадства1212

Пад націскам жыхароў высечка дрэў у мінскім скверы Котаўка прыпыненая

БелаПАН

Пад націскам жыхароў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Зелянбуд Савецкага раёна г. Мінска» прыпыніла высечку дрэў у скверы Котаўка, паведаміла БелаПАН каардынатар прававой службы экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» Марына Дубіна.

Паводле яе слоў, спецыялісты «Зелянбуда» пакінулі сквер пасля таго, як каля 30 жыхароў, якія сабраліся ў скверы, сталі пад дрэвы і каля спецтэхнікі, перашкаджаючы высечцы.

«Ссячана два дрэвы, яшчэ адно — не цалкам. Рабочыя сабралі галінкі і з'ехалі. Супрацоўнікі міліцыі, якіх раней выклікалі прадстаўнікі прадпрыемства, не ўмешваліся, толькі здымалі ўсё на камеры і апытвалі тых, хто сабраўся, што яны тут робяць», — распавяла Дубіна.

Яна таксама паведаміла, што члены ініцыятыўнай групы накіраваліся ў адміністрацыю і Следчы камітэт Савецкага раёна, каб выказаць сваё меркаванне з нагоды таго, што адбываецца. Жыхары па-ранейшаму лічаць выдадзены каталіцкай парафіі дазвол на высечку незаконным.

***

Як раней паведамлялася, суполцы «Рымска-каталіцкая парафія святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно» ў кастрычніку выдалі новы дазвол на правядзенне будаўніча-мантажных работ у скверы Котаўка ў Сельгаспасёлку.

Раней мясцовыя жыхары сабралі больш за 500 подпісаў пад зваротам супраць забудовы Котаўкі, а таксама пад заклікам да забудоўшчыкаў разгледзець альтэрнатыўныя пляцоўкі для будаўніцтва. Жыхары і актывісты таксама звярталіся ў выканкам, у Мінгарвыканкам і наўпрост да кіраўніка каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча, якога прасілі выбраць іншае месца для будаўніцтва. Аднак у сваім адказе на зварот Кандрусевіч паведаміў, што лічыць немэтазгодным разгляд альтэрнатыўных пляцовак для будаўніцтва.

7 снежня ініцыятыўная група жыхароў Сельгаспасёлка плануе абмеркаваць праблемы забудовы пасёлка і сквера Котаўка на прыёме ў старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.

Каментары12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць