Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Лукашэнка вынес падзяку Кандалізе Райс

У поўным тэксьце інтэрвію афіцыйнага беларускага кіраўніка “Комсомольской правде” багата цікавостак. Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У гутарцы з расейскімі журналістамі Аляксандар Лукашэнка пачуваўся разьняволена, і таму разам з шаблённымі тэзамі пра “саюзнае будаўніцтва” ў інтэрвію “КП” прагучала багата цікавостак.

У прыватнасьці, стала трохі ясьнейшая інтрыга з закрыцьцём\незакрыцьцём амэрыканскай амбасады на пачатку траўня. Памятаеце, як Вашынгтон нечакана тармазнуў ужо анансаванае цераз прэсу радыкальнае рашэньне?

Дык вось, па зьвестках Лукашэнкі, гэта Кандаліза Райс вырашыла, што ня варта секчы з пляча. “Па наяўных каналах я ёй падзякаваў”, — паведаміў ён.

© АП

Лукашэнка таксама даў зразумець, што парлямэнцкія выбары будуць пад жорсткім кантролем. Канешне ж, усё матывуецца клопатам пра паспаліты люд: “У Беларусі людзі ведаюць, што самае страшнае — парушыць стабільнасьць у нашым грамадзтве. Мы сёньня даводзім да ведама лідэраў апазыцыі, што мы зь імі жартаваць ня будзем”.

© І.Гурвіч

Зьвяртаюць на сябе увагу словы пра Казуліна. З аднаго боку, выразна чуецца рэха асабістых эмоцыяў (гэты матыў у гісторыі з Казуліным увогуле вельмі моцны): “…Калі ты учора з прэзыдэнтам еў з адной талеркі, а потым пачынаеш бэсьціць прэзыдэнта... Такога чалавека ўвогуле да ўлады нельга падпускаць”.

Зь іншага боку, прагучаў пасаж з намёкам на магчымыя тэрміны ды ўмовы вызваленьня зьняволенага № 1: “Зразумейце, нам выгадна Казуліна выпусьціць, ён усю апазыцыю разбурыць. Усю! Яны ж, небаракі, перажываюць, просяць мяне патрымаць яго ў турме хаця б да парлямэнцкіх выбараў...”.

Ці ня ёсьць гэта мяккім вылучэньнем умоваў заходнікам? Маўляў, вы ня надта чапляйцеся да нашых выбараў (мо’ яшчэ і пару-тройку мандатаў каму-небудзь з аўтсайдэраў сьпісу АДС адшкадуем), а мы пастфактум выпусьцім вязьня, якім вы так ужо апякуецеся.

Агульнае ж уражаньне ад палітычнай часткі інтэрвію (бо ёсьць яшчэ і “пра асабістае” — напрыклад пра сына Міколу) такое. З Расеяй — пэрыяд зацішша. Яе пляны накінуць свой рубель ды скупіць актывы пакуль што не знаходзяць гарачага водгуку. Як абарончы рэдут Лукашэнка выкарыстоўвае саюзную дамову 1999 году, у якой нябожчык Ельцын шырокім жэстам адваліў парытэтных правоў беларускаму боку.

Але Масква мяркуе: прыдзе коза да воза! Увосень можа пачацца гарачы торг за танны газ, і для расейскага боку надыдзе зручны момант нагадаць пра свае сустрэчныя ўмовы. Тады вызначыцца і сапраўдны кошт цяперашніх запэўніваньняў пра нібыта сяброўскія дачыненьні зь Мядзьведзевым.

Што ж да Захаду, дык тутэйшая ўлада не пакідае надзеі прарваць блякаду шляхам дэкаратыўных саступак. Хіба што зьявілася новая пазыцыя ў торгу: да палітвязьняў дадалося гіпатэтычнае каліва мандатаў для “так званай” апазыцыі.

ЗЫ. Каб ня блыталіся: паўнейшы варыянт інтэрвію — на маскоўскай вэрсіі сайту “КП”. А то многія заходяць на беларускую, а там пакуль што толькі фрагмэнт :)

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз7

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства34

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый8

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці1

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву2

МЗС Беларусі адмяніў жывую чаргу па апастыль у Мінску. Цяпер трэба запісвацца загадзя2

Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным у Маскве4

Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць