Свет55

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы

Z-ваенкар Дзмітрый Сцешын ледзь не аслеп. У яго ўсё пачалося з моцнай слязлівасці і вострай рэакцыі на святло, а пасля яго стан рэзка пагоршыўся. Як пазней растлумачыў доктар, прычына хваробы — амёбы, якія праніклі ў рагавіцу вока і літаральна яе елі.

Па словах журналіста, інфекцыю ён мог падчапіць у Данецку. Ён абмываў твар вадой, якую спецыяльна пакідаў у цёплым месцы, каб сагрэць — у такой вадзе маглі размножыцца бактэрыі. Праблема з вадой у Данецку асабліва востра стаіць з сярэдзіны мінулага месяца — яе не хапае. 

«Апошні месяц ваду для Данецка выскрабалі па закутках, так што не факт, што вінаваты нейкі лайфхак. Яна проста не прыдатная ні для мыцця, ні для піцця. І іншай няма», — напісаў Сцешын.

Доктар паставіў яму дыягназ — «акантамебны кератыт». «У цябе пад павекамі сядзяць амёбы і натуральна жаруць рагавіцу вока, кавалкамі…» — патлумачыў доктар.

Паводле яго слоў, гэта рэдкае захворванне, пры якім у рагавіцу вока пранікаюць амёбы Acanthamoeba. Гэта можа прывесці да незваротных парушэнняў зроку або слепаты. 

Каментары5

  • 88 лет
    20.08.2025
    Бамбас кормит вселенную - говорили они...
    Всем адекватным украинцам терпения и сил
  • ..
    20.08.2025
    ён сляпы душой і сэрцам ад нараджэння
  • нехта заблытаўся ў эўфемізмах
    20.08.2025
    Z-ваенкар? У сэнсе пакалення Z? Ці гаворка пра расейскага ваеннага карэспандэнта? Тады чаму не напісаць адкрыта РАСЕЙСКАГА? Ці "хорошіе русскіе" могуць абразіцца?

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць