Грамадства1212

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

У 2020 годзе беларус забраў у пенсіянераў пашпарты і загадаў прасіць грошы ў мінакоў каля крам і цэркваў. Усе здабыткі ён забіраў сабе, а пацярпелых запужваў смерцю. Мужчыны памерлі ад захворванняў.

Няміга, Мінск. Ілюстрацыйны здымак

Цяпер мужчына арыштаваны — яго абвінавачваюць у эксплуатацыі людзей (пункт 2 часткі 2 арт. 181-1 КК). Па гэтым артыкуле яму пагражае ад 3 да 10 гадоў калоніі.

Згодна са следствам, з верасня 2020 па жнівень 2024 года 31-гадовы абвінавачаны знаходзіў бяздомных і прапаноўваў ім працу на будоўлі і жыллё ў Мінску. Калі тыя пагаджаліся, забіраў у іх пашпарты і прымушаў жабраваць каля цэркваў і крам.

Пацярпелымі ў справе выступілі мужчыны 63 і 69 гадоў — жыхары Мінскай і Магілёўскай абласцей. Замест будаўнічых інструментаў «начальнік» выдаў ім плакаты з надпісамі аб дапамозе і інвалідныя вазкі. Мужчына растлумачыў, дзе ім трэба стаяць і як больш эфектыўна выклікаць жаль у мінакоў. 

Увесь даход пацярпелыя павінны былі аддаваць «гаспадару». У выніку ён зарабіў каля 60 тысяч рублёў.

«Мужчына выкарыстаў пагрозы, псіхалагічны ціск і фізічную сілу, каб прымусіць падпарадкоўвацца і выходзіць «на кропку» — да крам і цэркваў. Ад раніцы ён адвозіў іх на «працу» і забіраў позна ўвечары. Штодзённы заробак тых, хто просіць міласціну, складаў парадку 100 рублёў», — піша прэс-служба пракуратуры.

Паведамляецца, што ўвесь час абвінавачаны збіваў пенсіянераў і забараняў ім есці, піць, курыць і хадзіць у туалет без дазволу. Ён таксама ўстанавіў сістэму «адпрацоўкі» — калі мужчыны не збіралі дастаткова грошай, ён іх абліваў ледзяной вадой і выстаўляў на балкон у халоднае надвор'е.

Калі «начальнік» пабачыў, што пенсіянер курыць падчас жабравання, ён адвёз яго да ракі і прымусіў сядзець у вадаёме. Калі пацярпелыя адмаўляліся выконваць заданні, ён пагражаў кінуць мужчын у тую ж самую ваду.

Пенсіянеры баяліся звяртацца да міліцыі. Да суду над катам яны не дажылі — памерлі ад захворванняў.

Абвінавачаны віну не прызнаў. Аказалася, што нядаўна ён быў асуджаны за аварыю, якая прывяла да смерці чалавека.

Каментары12

  • Сумна
    20.08.2025
    Усе "жабракі" працуюць на ашуканцаў. Ці на сваіх дзяцей-алкаголікаў. Стаіць бабка каля ГЦ, каля царквы, трымае у руках кубачак з капейкамі. Добра бачна, што ёй асабіста на жыццё хапіла бы нават мінімальнай сацыяльнай пенсіі. Без пенсіі ж пакуль ніхто не застаецца! Але ... гэту пенсію у яе забіраюць. І ставяць яе жабраваць. І чым больш яна "зарабляе", тым больш ёй даводзіцца стаяць.
  • Вася
    20.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Віталь
    20.08.2025
    [Рэд. выдалена]

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць