У Беларусі стварылі адзінага аператара інтэлектуальнай транспартнай сістэмы
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні ў краіне адзінага аператара інтэлектуальнай транспартнай сістэмы (ІТС). Ім стане прадпрыемства «Белдарсувязь», якое будзе займацца эксплуатацыяй і развіццём ІТС, што раней выконвалі розныя арганізацыі.

Фота ілюстрацыйнае
Сістэмы, якімі будзе кіраваць «Белдарсувязь», у прыватнасці ўключаюць:
- збор платы за праезд па платных дарогах;
- дынамічнае ўзважванне транспарту;
- метэаманіторынг;
- улік інтэнсіўнасці транспартнага патоку;
- праграмна-апаратны комплекс Цэнтра маніторынгу дарожнага руху.
Асноўныя задачы адзінага аператара: развіццё ІТС, кіраванне яе працай, тэхнічнае абслугоўванне абсталявання і сетак сістэмы.
«Белдарсувязь» таксама атрымала права спаганяць плату за праезд і размяшчаць неабходнае абсталяванне на платных дарогах бясплатна і без арэнды.
Аб’яднанне ўсіх функцый ІТС у адзінага аператара, як мяркуецца, дазволіць:
- рэалізоўваць адзіную тэхнічную палітыку і ўкараняць беларускія распрацоўкі;
- аптымізаваць выдаткі на эксплуатацыю і развіццё сістэмы;
- выключыць дубляванне функцый па абслугоўванні і мадэрнізацыі розных элементаў ІТС.
Каментары