Беларусь выказала зацікаўленасць у арганізацыі вытворчасці камбайнаў на тэрыторыі Ірана. Пра гэта паведаміў міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў, піша БелТА.
Паводле слоў міністра, стварэнне зборкі беларускай сельгастэхнікі на іранскай пляцоўцы дасць магчымасць значна знізіць лагістычныя выдаткі. Міністр адзначыў, што работа ў гэтым кірунку ўжо распачата, а беларускі бок гатовы прапанаваць «шырокі спектр магчымасцей для паглыблення прамысловай кааперацыі».
Акрамя камбайнаў, абмяркоўваюцца і пастаўкі іншай тэхнікі: сельскагаспадарчай, грузавой і нават кар’ерных самазвалаў.
Кузняцоў выказаў упэўненасць, што пашырэнне прамысловага супрацоўніцтва і паставак прынясе выгаду абодвум бакам.
Каментары