Кампанія Intercars афіцыйна абвясціла пра адмену аўтобуснага рэйса Мінск — Вільня — Коўна з адпраўленнем у 4:05 з вакзала «Мінск-Цэнтральны».
У паведамленні Intercars у сацсетках адзначаецца, што нібыта нягледзячы на наяўнасць усіх неабходных дазволаў з боку перавозчыка, літоўскі бок прыняў рашэнне аб нядопуску дадатковых рэйсаў.
Адменены:
— Мінск — Вільня — Коўна (адпраўленне ў 04:05)
— Вільня (00:45) — Вільнюс аэрапорт (01:25) — Мінск
Асноўны рэйс застаецца без зменаў:
— Мінск — Вільня— Каўна(адпраўленне ў 04:00)
— Вільнюс (00:30) — Вільнюс аэрапорт (01:10) — Мінск
Учора паведамлялася, што аўтобус кампаніі не прапусцілі ў Літву, меркавана, з-за адсутнасці ў перавозчыка адпаведнага дазволу.
Каментары