Свет99

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай

У Пхеньяне прайшла цырымонія ўзнагароджання паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў вайне з Украінай. Кіраўнік КНДР узнагароджваў іх асабіста. 

Усе фота: ЦТАК

Паводле паведамлення Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК), мерапрыемства адбылося ў штаб-кватэры Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі. У ім узялі ўдзел камандзіры, салдаты і сваякі загінулых.

Кім Чэн Ын у вітальнай прамове падкрэсліў, што ўдзельнікі замежнай ваеннай аперацыі «здзейснілі вялікія подзвігі», якія будуць занесены ў гісторыю КНДР.

«Таварыш Кім Чэн Ын адзначыў, што ўсе ўдзельнікі замежнай ваеннай аперацыі, якія здзейснілі для вечнага росквіту і магутнасці Радзімы вялікія подзвігі, што будуць вечна ззяць у летапісе Радзімы, з'яўляюцца вялікімі людзьмі, вялікімі героямі і вялікімі патрыётамі. Ён з гонарам сказаў, што перамога ўдзельнікаў вайны ўяўляе сабой вялізны подзвіг. Бо яны ж надзейна абаранілі вялікі гонар КНА і стварылі трывалую гарантыю для існавання і развіцця нашай дзяржавы. Гэта ж перамога, якая як цуд увайшла б у старонку гісторыі будаўніцтва нашага войска і антыімперыялістычнай рэвалюцыйнай барацьбы, — падзея ў гісторыі сусветнай вайны», — піша ЦТАК. 

Каментары9

  • может быть
    22.08.2025
    Северо-Корейский спаситель великой России русского мира в Курской области.
    И что будет делать великая Россия русского мира, если её покинут Иран и Ким ?
  • Ёсік
    22.08.2025
    Здаецца, Беларусь ідзе да таго ж - як убачылі кіраўніка, усе плакаць пачынаюць. А навошта, ён жа жывы, а плачуць, як быццам у труне ляжыць. Аб лукашэнку, як аб памерлым - ці нічога, ці толькі добрае. Хутка на сустрэчах зь ім плакаць будуць. Дурняў па выкананьню дуркаватых загадаў у Беларусі назапасілі на гадоў 50 наперад.
  • .
    22.08.2025
    Вы ж разумееце, што на фоне партрэтаў (у тым ліку) загінуўшых байцоў і іх заплаканых сваякоў такі каментарый гучыць зусім не адназначна?

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі31

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар1

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі31

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць