Сайт праваабарончай арганізацыі «Мемарыял», на якім былі апублікаваныя дадзеныя каля 40 тысяч супрацоўнікаў НКВД эпохі «вялікага тэрору», быў часова недаступны праз вялікую колькасць зваротаў. Цяпер даступны, але з перабоямі.

Скрыншот зроблены а 21-й гадзіне 24 лістапада.
Даведнік «Кадравы склад органаў дзяржаўнай бяспекі СССР. 1935—1939» выкладзены на сайт «Мемарыялу» 23 лістапада.
У даведніку прадстаўленыя кароткія звесткі пра супрацоўнікаў НКВД, якія атрымалі спецыяльныя званні сістэмы дзяржбяспекі з моманту іх ўвядзення ў 1935 г. да пачатку 1941 года.
Галоўнай крыніцай звестак для даведніка сталі загады НКВД СССР па асабістым складзе.
-
Гарасім Ігнатавіч з-пад Віцебска аказаўся панцырным баярынам. Гісторык расказаў пра яго лёс
-
Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву
-
Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў
Каментары