Улада101101

Што азначае перамога Трампа для свету і Беларусі — 6 пунктаў

Афіцыйна пацверджана: Трамп перамог

Вынікі і праекцыі «Нью-Ёрк таймс» чытай тут.

Анлайн Ройтэрз з падліку галасоў чытай тут.

Анлайн-звесткі Politico.com пра колькасць атрыманых галасоў чытай тут.

1. Трамп лічыць, што Амерыцы трэба менш умешвацца ў справы за мяжой. Гэта робіць імавернымі спробы Расіі праверыць, наколькі далёка яна можа цяпер заходзіць.

Трамп таксама халодны рэаліст у эканоміцы і палітыцы. Паняцці «правоў чалавека», «грамадзянскіх свабод» ці «доўгу гонару», здаецца, значаць для яго менш.

Гэта можа азначаць і новыя пагрозы для суверэнітэту Беларусі ды Украіны, а таксама новыя рэпрэсіі супраць палітычных праціўнікаў у нашым рэгіёне.

Магчымая і новая «Ялта» — падзел сфер уплыву.

2. Перамога Трампа азначае перыяд няпэўнасці ў сусветнай эканоміцы, скачкі курсаў, цэн і каціровак.

У прыватнасці, мы замала ведаем, каб прадказаць, ці будзе Трамп дабівацца зніжэння цэнаў на нафту й газ, ці іх росту. А стан беларускай эканомікі і амбіцыі Расіі будуць залежаць найперш ад памеру нафтавых даходаў.

На вестках пра перамогу Трампа цэны на нафту ўпалі, а на золата — выраслі, але гэта звычайны эфект эканамічнай няпэўнасці.

3. Ці азначае перамога Трампа, што амерыканцы не гатовыя галасаваць за жанчыну?

Не, рэч у Хілары. Яна была «ніякім кандыдатам» — халодным і нецікавым. Яна з цяжкасцю перамагла на перадвыбарах нават дзядулю-сацыяліста Сандэрса.

Людзі галасавалі не супраць жанчыны, а за яркага кандыдата.

4. Перамога Трампа, як і Брэксіт, паказваюць, што ў ХХІ стагоддзі, у эпоху інтэрнэту, людзі галасуюць сэрцам, а не розумам.

Перамогу Трампа вызначылі галасы жыхароў вёскі і рабочых — увогуле і ў штатах Мічыган і Вісконсін у прыватнасці. Сацыёлагі не змаглі гэтую перамогу прадказаць, як не прадбачылі і перамогі Брэксіту.

5. Калі Трамп выканае свае перадвыбарныя абяцанкі і перагледзіць дамовы аб свабодным гандлі з Мексікай ды Канадай, а таксама рэжым гандлю з Кітаем, свет чакае перыяд гандлёвых войнаў і эканамічнага спаду ў Трэцім Свеце.

Мексіканскі песа ўпаў на 12% за адну ноч.

У кароткатэрміновай перспектыве гэта прывядзе да зніжэння эканамічнага росту ў краінах «здаганяючага развіцця», а доўгачасовыя перспектывы для розных эканомік прадказаць цяжка. Бо сацыяльныя і ваенныя канфлікты ў свеце могуць рэзка змяніць расклады.

6. Трамп належыць да тых людзей, якія гавораць адно, а робяць іншае. Гэта ўскладняе любыя прагнозы.

Аднак адназначна не варта чакаць нейкіх рэвалюцыйных зрухаў у палітыцы і эканоміцы ЗША. Грошы там размяркоўвае не Трамп, а Кангрэс. А ён уяўляе сабой адбітак соцень разнастайных інтарэсаў, як лакальных, так і эканамічных.

Каментары101

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць