Грамадства88

Першыя замежныя турысты ўехалі без віз у парк «Аўгустоўскі канал»

Першымі турыстамі, якія ўехалі без віз на тэрыторыю парку «Аўгустоўскі канал», сталі прадстаўнікі польскай дэлегацыі на чале з маршалкам Падляскага ваяводства Ежы Ляшчынскім.

Маршалак Ежы Ляшчынскі перасёк беларуска-польскую граніцу ў пункце пропуску «Лясная-Рудаўка». Сустракаў польскую дэлегацыю старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

«Гэта значная падзея не толькі для нашага рэгіёна, але і для краіны, а таксама для нашых суседзяў. У нас добрыя кантакты з Падляскім ваяводствам, магчымасць для нашых суседзяў наведваць Гродна і Гродзенскі раён без віз, упэўнены, дасць штуршок да далейшага ўмацавання культурных, турыстычных і эканамічных кантактаў», - сказаў Уладзімір Краўцоў. Ён таксама падкрэсліў, што і грамадзяне іншых краін праяўляюць цікавасць да новай магчымасці, пакідаюць заяўкі ў турфірм і на спецыялізаваным сайце.

Як адзначыў Ежы Ляшчынскі, «першапачатковыя ўражанні ад новага рэжыму станоўчыя». Паводле яго слоў, цяпер шмат робіцца для таго, каб Аўгустоўскі канал быў цэласным аб'ектам, даступным на ўсім працягу, і такое рашэнне - важны крок на шляху да гэтага.

Польская дэлегацыя, першыя бязвізавыя турысты, азнаёміцца з патэнцыялам беларускай часткі Аўгустоўскага канала. Таксама ў праграме наведванне пункта пропуску «Сафіёва-Ліпчаны» на беларуска-польскай граніцы, сустрэча ў Гродзенскім аблвыканкаме. Акрамя таго, у Гродне будзе адкрыты турысцка-інфармацыйны цэнтр Падляскага ваяводства, аналагічны аб'ект, прысвечаны гораду Гродна, пачне работу ў Беластоку.

З 26 кастрычніка замежныя турысты могуць прыязджаць у спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» без візы. У так званую бязвізавую зону ўвайшлі таксама Гродна і частка Гродзенскага раёна. Для наведвання парку іншаземцу неабходна мець з сабой пашпарт (або іншы дакумент для выезду за граніцу) і дакумент, які прадастаўляе права на наведванне Аўгустоўскага канала. Выдачай і афармленнем такіх дакументаў займаюцца турыстычныя фірмы. Запоўніць заяўку ў рэжыме анлайн можна на спецыялізаваным сайце grodnovisafree.by.

У турыстаў павінны быць грошы для расходаў на знаходжанне ў Беларусі і выезд з краіны. На кожны дзень знаходжання трэба мець суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням (цяпер 1 БВ - Br21). Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца3

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана12

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

Выявілася, што зёлкі лекуюць свіней лепш за антыбіётыкі. Гэтае адкрыццё можа мець далёкасяжныя наступствы і для чалавека3

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах11

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца3

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць