Свет66

Вуліцы сталіцы Бангладэш заліло чырвонай ад крыві вадой ФОТАФАКТ

Затопленыя ў выніку моцных дажджоў вуліцы сталіцы Бангладэш Дацы афарбаваліся ў чырвоны колер пасля маштабнага забою жывёл у гонар мусульманскага свята Курбан-байрам.

Гарадскія ўлады дазволілі жыхарам забіваць жывёл толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, аднак большасць гараджанаў не змаглі дабрацца да іх з-за ліўняў.

У выніку многія жыхары Дакі забівалі жывёл на падземных аўтамабільных стаянках, у гаражах і завулках, а іх кроў зсцякала на затопленыя вуліцы.

Паводле дадзеных Бенгальскай службы Бі-бі-сі, за апошнія дні ў Дацы было забіта каля 100 тысяч жывёл. Аднак гараджан зусім не шакуе відовішча крывавай вады на вуліцах, бо ў Дацы перыядычна здараюцца паводкі, а масавы забой жывёл адбываецца кожны год.

Згодна з мусульманскай традыцыяй, мяса забітых кароў і коз дзеліцца паміж членамі сям'і, сябрамі і беднякамі, а трыбухі выкідваюцца.

Многія жыхары Дакі крытыкуюць сталічныя ўлады за дрэннае ўладкаванне дрэнажных сістэм, а таксама за дрэннае інфармаванне жыхароў аб месцах, дзе можна было забіваць жывёлу ў святочныя дні.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы5

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»15

Работнікі гомельскага прадпрыемства скардзяцца, што з пачатку года ім не плацяць заробкі2

Урад рэзка павялічыў вывазныя мыты на нафтапрадукты. Рост больш чым у 25 разоў

Кроў мужчыны, якога больш за 200 разоў кусалі змеі, стала асновай для ўніверсальнага супрацьяддзя

Аргенцінскі горад «на краі свету» адмаўляе, што з’яўляецца крыніцай хантавіруса

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку10

«Час размаўляць з Расіяй». Прэзідэнт Фінляндыі заклікаў Еўропу пачаць перамовы з Масквой13

«Як толькі дождж, у нас у пад’ездзе патоп». «Багамы» ў «Мінск-Свеце» зноў заліло4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы5

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць