Улада

Участковая камісія пад старшынствам Тапузідзіса вырашыла выдаліць з участка ўсіх назіральнікаў

Участковая выбарчая камісія, якую ўзначальвае вядомы бізнесмен Павел Тапузідзіс, прыняла рашэнне выдаліць ўсіх назіральнікаў з участка для галасавання №347 Сухараўскай выбарчай акругі № 101 у Мінску.

Гэтаму рашэнню папярэднічаў інцыдэнт з актывістам руху «За Свабоду» Пятром Маркелавым — адным з назіральнікаў, вылучаных ад выбаршчыкаў. Назіральнік патрабаваў у членаў камісіі прадэманстраваць яму прапіску некаторых выбаршчыкаў, якіх ён падазраваў у гэтак званай каруселі. Пры гэтым Маркелаў здымаў членаў камісіі і міліцыянераў фотаапаратам. У выніку назіральніка павезлі з участка чатыры выкліканых міліцыянера. Члены выбарчай камісіі пазбавілі Маркелава акрэдытацыі.

Пасля гэтага старшыня камісіі Тапузідзіс вынес на галасаванне пытанне аб выдаленні з участка для галасавання ўсіх назіральнікаў — 11 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі «Белай Русі», БРСМ, Чырвонага Крыжа, Фонду міру, Беларускага саюза жанчын, Сацыяльна-спартыўнай партыі, Аграрнай партыі, Руху «За свабоду», Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама назіральнікі ад выбаршчыкаў.

Камісія аднагалосна падтрымала гэтую прапанову, пасля чаго большая частка назіральнікаў пайшла. Пакінуць участак для галасавання адмовіліся толькі два назіральнікі — актывіст руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец і назіральнік ад АГП Багдан Сакалоў. Сваю адмову яны аргументавалі тым, што камісія не азнаёміла іх з пратаколам галасавання, які сведчыць аб прынятым рашэнні выдаліць назіральнікаў з участку.

Пасля інцыдэнту на ўчастак прыбылі двое назіральнікаў ад місіі АБСЕ.

Намеснік старшыні выбаркама запатрабавала ад карэспандэнта БелаПАН пакінуць участак, нягледзячы на тое што большая частка членаў камісіі праігнаравалі дадатковае галасаванне па пытанні прысутнасці журналістаў. Варта заўважыць, што ўжо пасля гэтага для працы на ўчастку змаглі акрэдытавацца двое журналістаў, якія прыйшлі пазней за астатніх.

БелаПАН паведаміў пра інцыдэнт сакратару Цэнтрвыбаркама Мікалаю Лазавіку. Пытанне аб гэтай сітуацыі таксама будзе ўзнятае на чарговай прэс-канферэнцыі з удзелам кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць