Свет88

Мядзведзеў дапусціў магчымасць разрыву дыпламатычных адносін з Украінай

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Масква можа пайсці на разрыў адносін з Украінай, калі ў яе не застанецца ніякіх іншых механізмаў, каб паўплываць на сітуацыю.

Reuters

«Што тычыцца разрыву дыпламатычных адносін, вы ведаеце, у гісторыі ўсякае бывала. Нагадаю, што пасля вядомых падзей у нас аказаліся разарванымі дыпадносіны з Грузіяй», — сказаў Мядзведзеў журналістам у Сочы.

«Я б не хацеў, каб гэта так завяршылася», — дадаў ён. Мядзведзеў падкрэсліў, што канчатковае рашэнне прымаецца прэзідэнтам краіны.

Раней расійскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін паабяцаў, што не пакіне без увагі меркаванае забойства двух расійскіх вайскоўцаў у Крыме, абвінаваціў ўкраінскія ўлады ў тэроры і заявіў, што праводзіць сустрэчу ў «нармандскім фармаце» у верасні лічыць «бессэнсоўным».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адказаў сустрэчнымі абвінавачваннямі ў тэроры і заклікаў Расію вярнуцца за стол перамоваў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць