Здарэнні66

Гарадзенец паведаміў у ДАІ пра падазронага кіроўцу — і таго 23-і раз затрымалі нападпітку

Кіроўца з сужыцелькай і сябрам дома на праспекце Кляцкова ў Гродне пілі з вечара, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродна.

Прачнуўшыся апоўдні, працягнулі. Калі праз пару гадзін скончылася і піва, сужыцелька папрасіла мужчыну ўзяць аўтамабіль і з'ездзіць па гарэлку, і дала яму ключы. Яна ведала і пра пазбаўленне правоў, і пра нецвярозы стан сужыцеля. «Але мы вырашылі рызыкнуць», — сказала потым яна.

Мінак звярнуў увагу на хісткую хаду кіроўцы каля крамы на вуліцы Фамічова і паведаміў пра яго ў ДАІ. Нарад ДПС хутка зарыентаваўся і на скрыжаванні каля гіпермаркета на праспекце Янкі Купалы «Альфа Рамэа» спыніў.

У кіроўцы ўтрыманне алкаголю больш чым у 13 разоў перавысіла гранічна дапушчальнае. Яго ў чарговы раз прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Дастаўленая на штрафстаянку машына сужыцелькі (на яе таксама склалі пратаколы) падлягае канфіскацыі. За свае няпоўныя трыццаць гадоў затрыманы прыцягваўся да адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане 23 разы, у тым ліку 7 — да крымінальнай.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць