Грамадства1212

Усяленскі патрыярх адмовіў РПЦ у просьбе перанесці Усеправаслаўны сабор

Прадстаяцель Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы Варфаламей, які носіць таксама тытулы Усяленскага патрыярха і арцыбіскупа Канстанцінопаля — Новага Рыму, заявіў, што Усеправаслаўны сабор адбудзецца без удзелу РПЦ. Ён выказаў надзею, што Маскоўскі патрыярхат і тры іншыя праваслаўныя цэрквы ў апошнюю хвіліну перагледзяць сваё рашэнне аб няўдзеле і прыбудуць на Крыт, перадае ABC News са спасылкай на AP.

Патрыярх адзначыў, што рашэнне аб няўдзеле ляжа цяжарам на гэтыя цэрквы і іх кіраўнікоў, бо пяць месяцаў таму яны пагадзіліся прыехаць на Крыт у чэрвені. У студзені на сустрэчы праваслаўных цэркваў у Жэневе было прынята рашэнне правесці Усеправаслаўны сабор, каб абмеркаваць місію і ролю праваслаўнага хрысціянства ў сучасным свеце, а таксама яе адносіны з Ватыканам.

У панядзелак Святы сінод РПЦ падтрымаў прапанову Антыахійскай, Грузінскай, Сербскай і Балгарскай праваслаўных цэркваў аб пераносе тэрмінаў правядзення сабора, бо яны палічылі яго парадак неактуальным. Маскоўскі патрыярхат таксама адмовіўся ўдзельнічаць у мерапрыемстве, калі яно адбудзецца ў намечаныя тэрміны.

У аўторак кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Іларыён у інтэрв'ю грэчаскаму парталу «Рамфеа» заклікаў патрыярха Варфаламея праявіць «уласцівыя яму мудрасць, пакору і спакой». Прадстаўнік РПЦ таксама сказаў, «калі Сабор будзе праведзены ў такім фармаце, то яго ніяк нельга лічыць ні Усеправаслаўным, ні Святым і Вялікім, а яго рашэнні — легітымнымі».

Афіцыйны прадстаўнік Усяленскага патрыярха вялебны Іаан Хрысаўгіс заявіў AP, што Варфаламей не валодае паўнамоцтвамі для пераносу тэрмінаў правядзення сабора, бо не можа ў адзіночку перагледзець рашэнне, прынятае лідарамі ўсіх 14 цэркваў. «Варфаламей — гэта не папа, ён не можа ўзяць і проста вырашыць», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Хрысаўгіс дадаў, што астатнія ўдзельнікі сабора здзіўляюцца, чым магло быць выклікана рашэнне пра няўдзел. Ён адзначыў, што дэлегацыі яшчэ могуць дамовіцца пра перанос сабора, калі яны збяруцца ў нядзелю, але калі яны вырашаць правесці яго, то прынятыя на саборы рашэнні будуць абавязковыя для ўсіх цэркваў. Хрысаўгіс падкрэсліў, што для таго, каб мець права голасу, трэба прысутнічаць на галасаванні.

У сераду стала вядома, што Сербская праваслаўная царква рашэннем сінода перагледзела сваю пазіцыю і возьме ўдзел у саборы.

Усеправаслаўны сабор адкрыецца на Крыце ў нядзелю і працягнецца да 27 чэрвеня. Апошні раз такое мерапрыемства адбылося ў 787 годзе. Пасля «вялікага расколу» паміж каталіцтвам і праваслаўем ў 1054 годзе саборы больш не праводзіліся.

Ідэя аб правядзенні новага сабора цэркваў упершыню была вылучаная ў 1920-я гады, але рэальная падрыхтоўка да яго правядзення пачалася толькі ў 1961 годзе.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць