Наваградскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце апаганьваньня будынкаў і збудаванняў (арт. 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Увечары 24 мая на могілках у Навагрудку грамадзяне ўбачылі на мануменце і сценах рамантуемай капліцы цынічны малюнак і надпісы, пра што праінфармавалі праваахоўныя органы. Падчас агляду месца здарэння следчыя, эксперты і супрацоўнікі міліцыі выявілі і канфіскавалі балончык з рэшткамі фарбы, як мяркуецца выкарыстанай падазраванымі.
У выніку далейшых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлены іх асобы. У здзяйсненні злачынства падазраюцца дзве 14-гадовыя жыхаркі райцэнтра, навучэнкі адной з сярэдніх школ Навагрудка. Абедзве да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся, выхоўваюцца ў добрых сем'ях.
Малюнкі і надпісы наносілі ў прысутнасці аднагодак.
Следчыя працягваюць высвятленне ўсіх абставінаў, у тым ліку матываў, якімі кіраваліся непаўналетнія. Дапытваюцца іх сябры, знаёмыя і сваякі, збіраюцца характарызуюць асобы матэрыялы. Прызначаныя неабходныя экспертызы.
Следчыя нагадваюць, што згодна з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, за здзяйсненне падобнага злачынства крымінальная адказнасць наступае з 14 гадоў, і рэкамендуюць грамадзянам надаваць больш увагі прававой адукаціы дзяцей, растлумачваючы няўхільнасць адказнасці за любое супрацьпраўнае дзеянне.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары