Сёння Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Пятра Арушаньянца дырэктарам Дэпартамента па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі. Адзначаецца, што прызначэнне часовае, пакуль папярэдняя кіраўнічка Ірына Бабачонак знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Пятро Арушаньянц апошнім часам выконваў абавязкі дырэктара Дэпартамента прадпрымальніцтва.
Лідар прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка мяркуе, што гэта чыста тэхнічнае прызначэнне. «Пятро Барысавіч Арушаньянц – самы адкрыты і даступны сярод чыноўнікаў, што адказваюць за прадпрымальнікаў. Ніколі няма пытанняў, каб дамовіцца з ім на сустрэчу. Арушаньянц не пабаяўся прыйсці на наш форум 1 лютага ў гасцініцу «Пекін» і выступіць там перад 3 тысячамі чалавек. Я даўно ведаю гэтага чалавека, яго думкі і настроі, як і ён мае. Наўрад ці нешта памяняецца ў дзяржаўнай палітыцы ў дачыненні да прадпрымальнікаў», — лічыць Анатоль Шумчанка.
-
У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы
-
Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі
-
Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла
Каментары