Грамадства6262

Ксенія Маргунская распавяла, чаму ўцякала з тралейбуса праз фортку ВІДЭА

Гучная гісторыя пра канфлікт у Мінску кантралёраў і пасажыркі застаецца ў цэнтры ўвагі СМІ. 32-гадовую безбілетную пасажырку кантралёрка заблакавала ў салоне тралейбуса на канцавым прыпынку і чакала міліцыю. Аднак жанчына вылезла з салона праз фортку, толькі торбачку ўхапіла кантралёрка. Усё гэта здымала на відэа і каментавала кіроўца тралейбуса.

За некалькі дзён відэаролік набраў на YouTube больш за 400 тысяч праглядаў. Пра выпадак напісаў нават брытанскі таблоід Daily Mail.

Было вядома, што ўдзельнікі канфлікту напісалі ў міліцыі адно на аднаго сустрэчныя заявы. Праводзіцца праверка. Увечары 11 снежня на тэлеканале СТБ з'явіўся сюжэт пра гэтае здарэнне, у ім былі названыя імя і прозвішча пасажыркі: Ксенія Маргунская. Пра яе сказалі, што яна «амаль дасканала ведае англійскую, ніштавата размаўляе на іспанскай і выдатна гаворыць на рускай». Аднак дамовіцца з кантралёрамі не змагла.

Высветлілася, што яна — інструктар па фітнэсу, выкладчык і ў той дзень спазнялася на працу. А праз акно вырашыла выйсці «з прынцыпу».

«Я прапаноўвала пашпарт, прапаноўвала афіцыйна аформіць мне штраф», — кажа Маргунская.

Для складання пратаколу кантралёры папрасілі дзяўчыну выйсці на вуліцу. Але размовы не атрымалася і яны заехалі на канцавы прыпынак.

«Калі я стала прасоўвацца да выхаду, кантралёр стала мяне штурхаць, у выніку чаго я ўпала на сядзенне. Я атрымала два ўдары ў плечавы сустаў. Калі я спрабавала адкрыць фортку, кантралёр стала біць мяне па руках, не даючы мне гэта зрабіць», — сцвярджае пасажырка ў інтэрв'ю тэлеканалу.

У кантралёра СТБ каментар не змог узяць, паколькі ў яе быў выхадны дзень. Начальнік кантрольна-рэвізійнай службы «Мінсктранса» Юрый Давідовіч адзначыў, што кантралёрка спрабавала не сумку пасажыркі затрымаць, а саму жанчыну, «каб яна не вывалілася».

Прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч паведаміла, што матэрыялы праверкі знаходзяцца ва ўчастковага міліцыянера. Усім траім удзельнікам інцыдэнта дадуць афіцыйны адказ да 16 снежня.

На відэа СТБ гэты сюжэт гл. ад 13.30.

Каментары62

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць