Эканоміка11

Пашыраны пералік транспартных сродкаў, што падпадаюць пад уплату ўтылізацыйнага збору

Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка падпісаў указ № 445, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 4 лютага 2014 года № 64 «Аб утылізацыйным зборы ў дачыненні да транспартных сродкаў». 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, змяненні і дапаўненні ў дакументы унесеныя з улікам тэрміналогіі, якая прымяняецца ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў», а таксама практыкі прымянення заканадаўства, звязанага з уплатай утылізацыйнага збору ў Беларусі.

Ва ўказе, у прыватнасці, прадугледжваецца норма, у адпаведнасці з якой уводзіцца ўтылізацыйны збор на транспартныя сродкі, дабудаваныя на тэрыторыі краіны, на базе шасі, дадзеных заказчыкам. На практыцы нярэдка бываюць сітуацыі, калі ўплата збору не робіцца. Тыповы выпадак — выраб транспартнага сродку па давальніцкай схеме па дагаворы падраду на базе шасі імпартнай ці беларускай вытворчасці (калі вытворца атрымлівае шасі для дапрацоўкі). Затым гатовы транспартны сродак перадаецца ад вытворцы да ўласніка. Паколькі ў гэтым выпадку адчужэння не адбываецца, то абавязацельства па ўплаце ўтылізацыйнага збору ў адпаведнасці з указам № 64 не ўзнікае.

Ад утылізацыйнага збору вызваляюцца транспартныя сродкі, што ўвозяцца ў Беларусь і звернутыя ва ўласнасць дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама пастаўляюцца ў якасці замежнай бязвыплатнай ці міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

«Дакумент удакладняе заканадаўства, звязанае з уплатай утылізацыйнага збору, і дазволіць палепшыць сістэму адміністравання такога збору ў Беларусі», — зазначаюць у прэс-службе прэзідэнта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў3

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў

У Мінгарвыканкаме пракаментавалі сітуацыю з домам, у якім абвалілася падлога

«Атрымліваю велізарнае задавальненне». У беларускай вёсцы пасяліліся камерунскія козы3

Італьянец заяўляе, што ягоная піца — найлепшая ў вёсцы Крывая Бяроза. Чыноўнікі сумняюцца14

Кіроўца выпадкова заправіў поўны бак, а цяпер хоча вярнуць свае грошы. Ці мае ён рацыю?6

Яшчэ двух палітвязняў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»1

Хто жыве ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку побач з прапагандыстам Турам?6

У ААЭ патлумачылі, чаму гэта краіна выйшла з АПЕК

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў3

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць