На тэрыторыю Беларусі кiруецца халоднае паветра паўночных шырот.

У пачатку гэтага тыдня на тэрыторыю Беларусі накiруецца больш халоднае паветра паўночных шырот i пахаладае. Пра гэта паведамiла карэспандэнту БЕЛТА
галоўны сыноптык Рэспублiканскага гiдрамэтэацэнтру Вольга Фядотава.
Захаваецца даволi халоднае надвор’е i 20—21 сакавiка. Пройдзе кароткачасовы сьнег. На дарогах галалёдзiца. Уначы чакаецца 2—8 градусаў нiжэй за нуль, а ў ноч на 21 сакавiка пры праясьненнях магчыма панiжэнне тэмпературы да мiнус 10 градусаў. Удзень тэмпэратура паветра складзе ад 2 градусаў марозу да 5 градусаў цяпла.
22 сакавiка чакаецца парывiсты заходнi вецер. Пры гэтым будзе крыху цяплей. Уначы — ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў, днём — ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль. На большай частцы тэрыторыi пройдуць ападкi: мокры сьнег будзе зьмяняцца дажджом.
У нядзелю, 23 сакавiка, па поўднi рэспублiкi магчыма павышэньне тэмпературы да плюс 10 градусаў.
Каментары