Эканоміка

«Белгазпрамбанк» запускае новы праект у сферы краўдэканомікі

«Белгазпрамбанк» плануе ў кастрычніку запуск новага праекта ў сферы краўдэканомікі — першага ў Беларусі банкаўскага сэрвісу па фінансаванні бізнес-праектаў, які аб'яднае сродкі і патэнцыял многіх людзей.

Як паведамілі ў «Белгазпрамбанку», WikiBank — платформа, што прадугледжвае прыцягненне сродкаў укладчыкаў і іх удзел у канкрэтных бізнес-праектах. Кожны прадпрымальнік будзе мець магчымасць, размясціўшы свой праект на пляцоўцы WikiBank, атрымаць не толькі выгаднае крэдытнае фінансаванне свайго праекта «Белгазпрамбанкам», але і падтрымку ад многіх людзей.

На думку спецыялістаў банка, гэта можа быць цікава кампаніям малога і сярэдняга бізнесу, якія развіваюць наяўныя кірункі бізнесу і пачынаюць новыя. Пры жаданні стаць удзельнікам прадпрымальнік афармляе адпаведную заяўку на сайце wikibank.by.

«Традыцыйна ўкладчыкі прыносяць грошы ў банк і не ведаюць, як банк імі распараджаецца. «Белгазпрамбанк» з дапамогай WikiBank фарміруе празрыстую схему размяшчэння дэпазітаў для прыватных асоб: патэнцыяльныя ўкладчыкі змогуць азнаёміцца з прэзентаванымі праектамі, накіраваць свой уклад на падтрымку аднаго з іх. Аформіць уклад можна будзе проста на сайце, выкарыстоўваючы любыя плацежныя карты», — растлумачылі ў банку.

Сёння WikiBank збірае ідэі прадпрымальнікаў, якія хочуць быць першымі на гэтай пляцоўцы. Пры гэтым быць першымі могуць не толькі прадпрымальнікі, якія хочуць атрымаць крэдыт, але і тыя, што ўжо аформілі крэдыты «Белгазпрамбанка».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць