Надвор'е

На выхадныя сіноптыкі прагназуюць цёплае надвор'е, магчымы кароткачасовыя дажджы

найбліжэйшыя выхадныя прагназуецца па-летняму цёплае камфортнае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. 

Паводле яго слоў, у суботу ноччу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць малаактыўны франтальны раздзел, днём у асноўным адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Ноччу месцамі, днём па поўначы невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°С, па паўднёвым усходзе плюс 17—20°С, днём плюс 20—26°С. У Мінску пераменная воблачнасць, ноччу магчымы невялікі кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°С, днём плюс 22—24°С. 

У нядзелю надвор'е ў краіне будзе вызначаць антыцыклон, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 20—27°С, па паўднёвым захадзе плюс 28—30°С. У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С, днём плюс 23—25°С. 

Як адзначыў Рабаў, у панядзелак надвор'е будзе спрыяльным для правядзення святочных школьных мерапрыемстваў: пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы адаб'ецца ўплыў малаактыўнага фронту, таму там месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, па паўднёвым захадзе плюс 15—17°С; днём плюс 22—29°С, па паўднёвым захадзе плюс 30—33°С. У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С, днём плюс 26—28°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць33

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?37

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць33

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць