Грамадства2727

У Мінску пенсіянера затрымалі за тое, што ён прыносіў зборшчыкам подпісаў за Лябедзьку марожанае ФОТА

29 ліпеня каля ГУМа ў Мінску затрымалі вядомага беларускага музыку і пісьменніка Леаніда Зубарава. Як патлумачыў у каментары сайту minskby.com Леанід Іосіфавіч, яго арыштавалі за тое, што ён «падкормліваў» пікетоўцаў АГП марозівам.

Як распавёў пісьменнік, да яго падышлі супрацоўнікі АМАПу пасля таго, як ён прынёс двум зборшчыкам подпісаў за Анатоля Лябедзькі марозіва. Супрацоўнікі АМАПу абвінавацілі пісьменніка ў тым, што ён лаяўся матам і прапанавалі прайсці разам з імі. Калі Зубараў адмовіўся, яму заламалі рукі на вачах у ўсіх і адвезлі ў пастарунак.

Леанід Іосіфавіч распавёў, што ў пастарунку ў яго запатрабавалі дакументы, аднак іх з сабой не аказалася. У адказ на гэта пісьменнік параіў супрацоўніку міліцыі азнаёміцца з яго біяграфіяй на афіцыйнай старонцы ў Вікіпедыі. Пасля таго, як афіцэр ўбачыў фатаграфію пісьменніка і даведаўся аб наяўнасці грамадзянства ЗША, Леаніда Іосіфавіча адпусцілі

«Як я разумею, яны арыштавалі мяне проста за тое, што я прынёс пікетоўцам марозіва. Акрамя таго, амапаўцы, якія прывезлі мяне ў пастарунак, відавочна не ведалі, хто я такі, у адрозненне ад афіцэра, які вывучаў маю біяграфію на Вікіпедыі. Адразу пасля гэтага ён выгнаў супрацоўнікаў, якія прывезлі мяне, нягледзячы на тое, што тыя пачалі вінаваціць мяне ў нецэнзурнай лаянцы і знаходжанні ў п'яным выглядзе ў грамадскім месцы, і адпусціў мяне. Адзінае, што мяне выратавала ад 15 сутак, — грамадзянства ЗША, якое дае пэўную абарону», — так пракаментаваў сваё затрыманне Леанід Зубараў.

Леанід Зубараў — беларускі пісьменнік, аўтар мастацка-дакументальных аповесцяў, раманаў, паэм, твораў для дзяцей і юнацтва на рускай, англійскай і беларускай мовах. Ён кіраваў аркестрам народнай музыкі і ВІА «Блукаючыя зоркі». З 1990 года жыве ў ЗША і Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і віцэ-прэзідэнт «Беларускага Зямляцтва».

Каментары27

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць