Музыка33

У Гродне забаранілі канцэрт польскага гурту «Ламбард»

Папярэдне дамоўлены выступ польскіх музыкаў быў адменены за некалькі дзён да яго правядзення. Першапачаткова гарадзенскія ўлады далі дазвол на канцэрт «Ломбарда» пры ўмове, што акрамя палякаў у ім прымуць удзел расейскія і беларускія музыкі. І калі атрымалі згоду «Ломбарда», кардынальна змянілі сваё рашэнне.

На думку дырэктара гарадзенскага рок-клуба Ігара Банцара, непаслядоўнасць мясцовых уладаў не выглядае нечаканай: - «Ломбард» – легендарны польскі гурт, які сваёй творчасцю прапагандуе «Салідарнасць», якая змагалася супраць камунізму, не патрэбны ў сённяшняй Беларусі, таму што гэта занадта радыкальна для нашых уладаў. Заўсёды рок і рок-н-рол быў музыкай супраціву, і гурт «Ломбард» адзін з найбольш яскравых польскіх прадстаўнікоў гэтага кірунку. Вось гэтыя фактары і сталі нагодай, каб адмяніць канцэрт. Відаць, больш цікава рабіць канцэрты расейскай папсы, бо гэта бяскрыўдна.

Канцэрт гурта «Ломбард» гарадзенскія ўлады адмянілі пасля таго, як польскія музыкі абвесцілі, што іх выступ будзе прысвечаны дзясяцігоддзю нелегальнай дзейнасці непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў. За сваю гісторыю «Ломбард» двойчы ладзіў канцэрты ў Гародні. Першы выступ адбыўся ў далёкім 1988-м годзе, другі раз праз 20 гадоў – у траўні 2008-га на запрашэнне тагачаснай старшыні Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/kultura/u-garodni-zabaranili-katsert-legendar/

Каментары3

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць