Меркаванні2222

Прафесар, доктар медыцыны Данілаў: У 1939-м у Драгічыне я не ведаў, што такое Беларусь 

Напярэдадні гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны «Камсамолка» распытала былога ўдзельніка партызанскага руху, а цяпер доктара медыцыны, гематолага, прафесара Івана Пятровіча Данілава, ураджэнца Драгічына, як ён з паляка ператварыўся ў ўкраінца і калі для жыхароў Заходняй Беларусі насамрэч пачалася вайна.

1 верасня 1939 — вось для нас, заходніх беларусаў, першы дзень вайны…

Памятаю, як праз пару дзён я стаяў на мяжы бярозавага гаю роднай вёскі Ляжыткавічы, пад Драгічынам, і разглядаў у небе нямецкія самалёты. Яны пераследвалі адыходзячыя польскія часткі, абляталі гай так нізка, што я разгледзеў твары пілотаў. Памятаю, як яны развярнуліся і пачалі абстрэльваць купкі лёну: раптам там прыселі салдаты? Мне было 15 гадоў, я скончыў сем класаў польскай школы.

— Што вы чулі тады пра вайну, напярэдадні была нейкая інфармацыя?

— Польскія газеты пісалі, што Гітлер прапанаваў Польшчы аддаць Гданьск, бо большая частка яго грамадзян былі немцы. Але самае галоўнае — Гітлер запатрабаваў калідор у 25 кіламетраў, які б злучаў асноўную частку Германіі з Усходняй Прусіяй.

Бацька выпісваў польскую газету «Работнік», я таксама чытаў. Пісалі, што ў СССР — галадамор, у калгасах народ галадае, былі і перабежчыкі. Але мой бацька, як член КПЗБ, казаў: «Не верце, гэта ўсё выдумкі пілсудчыкаў і хлусня польскіх газет!» У 1921 годзе ён вярнуўся з Саратаўскай губерні, дзе шэсць гадоў быў бежанцам. Да іх там ставіліся выключна добра: жыллё, харчаванне давалі ў першую чаргу. Таму бацька паўтараў: «У Савецкім Саюзе галадамор?! Ды адна Саратаўская губерня можа пракарміць палову Расіі »

Чырвоная армія яшчэ не прыйшла, а бацька з мужыкамі ўжо рабіў жэрдкі, каб усталяваць святочныя вароты ў кветках для ўрачыстай сустрэчы. Калі б палякі ўбачылі гэта, яго б напэўна расстралялі.

Уся вёска высыпала на вуліцы 20 верасня 1939 з хлебам-соллю.

Салдаты ў брудных абмотках — няголеныя, галодныя — забягалі ў хаты, прасілі лусту хлеба і кавалак сала, казалі: «У калгасах галадаюць …»

Гарматы цягнулі худыя коні, да хваста кожнай медным дротам была прывязаная фанерная дошчачка: «Калгас імя Жданава», «Калгас імя Калініна», «Калгас імя Сталіна» … Каб пасля вайны вярнулі коней на месца…

Немцы ўжо захапілі Брэст, Кобрын, але не дайшлі кіламетраў 10 да нашага Драгічына. Потым яны адступілі, Брэст па пакту Молатава-Рыбентропа адышоў СССР. Польшча апынулася між двух агнёў: немцы наступалі з захаду, Саюз — з усходу. Яе раздушылі і падзялілі паміж сабой.

У той час савецкія агітатары ўсіх немцаў называлі братамі па зброі, а палякаў — белапалякамі, ворагамі…

Працяг інтэрв'ю з прафесарам Данілавым чытайце на kp.by

***

Іван Данілаў, 90 гадоў, доктар медыцынскіх навук, прафесар, гематолаг. Узначальваў Інстытут пералівання крыві, працаваў у Інстытуце радыяцыйнай медыцыны. Аўтар больш за 400 друкаваных прац, 6 манаграфій, 14 вынаходак і 6 публіцыстычных кніг. Некаторыя з іх - «Нязручная гісторыя», «Гісторыя не з падручніка», «Запіскі заходняга беларуса» — вытрымалі некалькі тыражоў. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны».

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары3

Паста з тунцом1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць