Здарэнні8181

«Прашу прызначыць мне смяротнае пакаранне»: у Мінску судзяць памочніцу выхавацелькі дзіцячага садка, якая напаіла і забіла 3-гадовага сына 

Фота Сяргея Гудзіліна.

У Мінскім гарадскім судзе 25 мая пачаўся суд над 34-гадовай мінчанкай Інай Зубовіч, якая выкінула з акна свайго трохгадовага сына.

Здарэнне адбылося на вуліцы Адзінцова ў Фрунзенскім раёне Мінска 28 студзеня.

Жанчыну вінавацяць у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане. Яна, па яе сцверджанні, збіралася забіць сябе разам з сынам. Аднак пасля падзення дзіцяці, якое потым памерла ў бальніцы, жанчына не завяршыла задуманае.

Справу разглядае суддзя Арлоў. Жанчыне не пагражае вышэйшая мера пакарання — жанчын у Беларусі не расстрэльваюць.

Іна Зубовіч адварочваецца ад камер, прамаўляе ціха. «Не трэба мяне здымаць», — кажа яна. 

Адвакат на сёння — Яскевіч, асноўны адвакат захварэў.

Іна Зубовіч нарадзілася 12 ліпеня 1980 у Мінску. Адукацыя — сярэдняя (скончыла школу №159 у сталіцы). Працавала памочніцай выхавацелькі ў садку, не замужам.

«Прашу слухаць справу ў закрытым рэжыме», — прасіла адвакат.

«Мне і так цяжка. Не хачу, каб на ўсю краіну… хоць і разумею, што гэта гучная справа», — кажа Зубовіч. Але суддзя адмовіў — працэс адкрыты.

Сын нарадзіўся 8 верасня 2011.

Перад забойствам Зубовіч напаіла яго — у целе хлопчыка знайшлі 1,9 праміле алкаголю. Затым яна скінула з балкона 12-га паверха.

Жанчына плача, калі пракурор зачытвае абвінавачанне. Памёр сын у бальніцы. Зубовіч кажа: «Прызнаю віну цалкам».

Бацька сына выпіваў. І калі дзіцяці быў адзін месяц, Зубовіч выставіла яго з дому. Жыла з маці, якая і ўтрымлівала сям'ю. Але дзіця шмат хварэла, Іна працаваць не магла. І яе маці праз гэта сварылася.

Пасля нараджэння Іна пазычыла ў сяброўкі 4,5 млн рублёў на ложак і каляску. Дамовіліся, што верне далярамі: у 2011 гэта была 1 000 даляраў. Але не змагла аддаць і праз тры гады.

У 2014 пайшла працаваць у садок. У верасні памылкова ёй налічылі больш грошай. Жанчына імі скарысталася: пусціла на сына. На працы вырашылі, што «лішнія грошы» будуць вылічваць з яе заробку, і за снежань і студзень яна на рукі нічога не атрымала, бо знаходзілася на бальнічным. Гэта і падштурхнула задумацца пра суіцыд.

У дзень здарэння Зубовіч купіла 2 літры віна для сябе і літр слабаалкагольнага напою сыну. Але малы піць не стаў, толькі з бакала маці пацягваў, калі жанчына адыходзіла. Пасля дзіцяці стала кепска. Калі яна выпівала, патэлефанаваў бацька дзіцяці. І яна сказала, што той больш сына не ўбачыць.

Сын сядзеў побач і пачаў засынаць. Яна яго адзела. І падняліся на 12-ы паверх свайго дома — самі жылі на 4.

«Падымаліся на ліфце — дзіця несла на руках». Сын усё спаў. Яна паспрабавала з сынам «зваліцца», але быў высокі парапет. 

Таму спачатку падняла і скінула сына. Не глядзела, як ён падаў.

 «Толькі чула». І закрычала. Пачала выклікаць хуткую наверсе. Не ўдалося, таму спусцілася ў кватэру. «Сказала, што дзіця звалілася на казырок». Спусцілася сама на казырок. Там ужо былі суседзі. Сын ляжаў на баку. Суседзі выклікалі міліцыю, якая і забрала жанчыну.

У Іны былі раней спробы суіцыду — у 2001, 2008 гадах. «Сямейныя праблемы».

«Я хачу пакончыць з сабой. Прашу суд прызначыць мне смяротнае пакаранне», — заявіла Зубовіч на судзе.

Паводле версіі следства, жанчына вырашыла пакончыць з сабой, бо перажывала з-за неўладкаванасці ў асабістым жыцці і цяжкога матэрыяльнага становішча. У тым ліку ў яе была грашовая пазыка.

Яна меркавала, што сын без яе будзе нікому не патрэбны, таму зрабіла спробу суіцыду разам з ім.

Каментары81

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра7

У крамы Мінска завезлі пепіна2

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць