Тэатр88

З беларускімі акцёрамі ў Маскве спрачаліся за беларускую мову

«Акцёры і рэжысёр адважыліся пагаварыць аб ідэнтычнасці, неабходнасці роднай мовы, не ўпадаючы ў агрэсіўны нацыяналізм… Цяжка было сабе ўявіць, што гэтыя сціплыя спробы самаідэнтыфікацыі выклічуць такую хвалю эмоцый у Маскве… Жанчына гадоў 60-ці гучна выкрыкнула: «Сама я ў Беларусі не была, але ўяўляю, што там парадку больш, чым у нас, або ва Украіне!». Спрэчка набывала палітычны характар. Пра тэатр наогул забыліся, як і пра акцёраў. А потым наогул іх абвінавацілі ў некарэктнасці з'яўлення спектакля ў тыя дні, калі разгараліся падзеі на Майдане. Нашы гледачы расцанілі гэта ледзьве не здрадай», піша «Маскоўскі камсамолец» пра спектакль «Бі-лінгвы» беларускага рэжысёра Андрэя Саўчанкі. Спектакль паказалі ў пазаконкурснай праграме маскоўскага тэатральнага фестывалю «Залатая маска».

Білінгвы — гэта людзі, якія з дзяцінства размаўляюць на дзвюх мовах. У спектаклі Андрэй Саўчанка разважае пра суіснаванне рускай і беларускай моваў і пра тое, як гэта ўспрымаецца ў беларускім грамадстве.

Скандалу як такога не было, сведчыць Уладзімір Сурвіла, ён быў на пастаноўцы. Маўляў, адной даме падалося падазроным, што ў Беларусі з'яўляецца спектакль пра мову і самаіндэтыфікацыю падчас Майдана. Але высветлілася, што праект узнік за год да Майдана, тэму закрылі. Расіяне распытвалі беларускіх акцёраў пра беларускую мову і пра жыццё ўвогуле:

«Яны ставяцца да беларусаў досыць добразычліва, але не разумеюць, што там адбываецца. І таму на іх вялікі ўплыў маюць радыкальныя меркаванні. Калі нехта скажа, што гэта бандэраўцы ці фашысты, яны павераць».

Раман Падаляка, удзельнік пастаноўкі, кажа, што, па-першае, спектакль быў сустрэты апладысментамі. А па-другое, так, падчас дыскусіі артыстам давялося давесці сваю пазіцыю па моўным пытанні (ім нават раілі замест беларускай мовы лепш вучыць англійскую) і развеяць міфы, у якія вераць расіяне.

Па словах аўтара і рэжысёра праекта Андрэя Саўчанкі, запрашэнне на «Залатую маску» стала нечаканым для акцёраў. Пасля роздумаў і размовы з арганізатарамі яны вырашылі ўсё ж пагадзіцца на прапанову і прадэманстраваць «адэкватнае адлюстраванне таго, што робіцца ў Беларусі». На думку Андрэя, дыскусія, якая разгарэлася пасля спектакля, была хвалюючай і гарачай, аднак ніхто нікога за грудкі не хапаў:

«Былі спробы ў некаторых гледачоў перавесці гаворку ў палітычны бок, але гэта былі разавыя акцыі ўнутры абмеркавання. І, думаю, ніхто там не забыўся ні пра спектакль, ні пра акцёраў, як піша журналіст. Проста былі ўсхваляваныя людзі і ўсё».

Напрыканцы гледачы ўсё ж параілі акцёрам не забывацца пра рускую мову, але беларусам гэта, перакананы рэжысёр, не пагражае.

Каментары8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць