Грамадства11

Удзельнікаў галадоўкі ў Бабруйску не збіраюцца аднаўляць на працы

Рабочыя, звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў (БЗТДіА), атрымалі адказ на свой ліст, адрасаваны кіраўніку дзяржавы, з адміністрацыі прадпрыемства. 

16 кастрычніка дзевяць членаў пярвічнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза БЗТДіА звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Яны абвінавацілі дырэктара завода Аляксандра Аграновіча ў падрыве эканамічнага стану дзяржавы, бо той звальняе высокакваліфікаваных работнікаў, праследуючы іх з-за прыналежнасці да Свабоднага прафсаюза. 

Жаданне данесці інфармацыю аб сітуацыі на заводзе да кіраўніка дзяржавы і стала прычынай галадоўкі чатырох звольненых рабочых — Мікалая Жыбуля, Алега Шаўчэнкі, Аляксандра Варанкіна і Аляксандра Грамыкі. Галадоўка, нагадаем, пачалася 5 лістапада. 

«Амаль месяц мы чакалі адказу і, нарэшце, яго атрымалі. З адміністрацыі прэзідэнта ліст адправілі на МТЗ (БЗТДіА уваходзіць у склад вытворчага аб'яднання «МТЗ» — БелаПАН.), МТЗ спусціў яго на наш завод. У выніку яны нам адпісаліся, што ўсё нармальна: мы вас аптымізавалі, чаго вы ад нас хочаце?»

— сказаў Мікалай Жыбуль. 

Паводле яго слоў, у лісце адміністрацыя БЗТДіА сцвярджае, што звальненне рабочых не звязанае з іх членствам у Свабодным прафсаюзе, бо прыблізна ў той жа час было звольнена яшчэ 60 чалавек. «Гэта ўсё надуманае. У нас на заводзе велізарная цякучасць, а зарплаты маленькія», — пракаментаваў Жыбуль. 

Сённяшні дзень галадоўкі, мабыць, стане апошнім.

Хаця на здароўе ніхто з удзельнікаў акцыі пратэсту не скардзіцца, сэнсу працягваць галадоўку яны не бачаць, бо, як адзначыў Жыбуль, на іх скаргу, пасланую кіраўніку дзяржавы, «адказалі тыя, на каго скардзіліся». 

Нагадаем, 12 лістапада Аляксандр Грамыка і Мікалай Жыбуль пабывалі на прыёме ў старшыні Бабруйскага гарвыканкама Андрэя Каваленкі, які таксама адмовіўся вырашаць пытанне іх аднаўлення. 

«Ніхто з іх нават не паспрабаваў унікнуць у праблему, прыслухацца да простых людзей. Мы ж не займаемся ніякай палітыкай, мы простыя працавікі, спрабавалі знайсці справядлівасць у гэтай краіне, аказалася — яе няма. Я адпрацаваў 30 гадоў без нараканняў, а мне далі выспятка, нібыта так і павінна быць»,

— сказаў Жыбуль. 

Цяпер звольненыя рабочыя рыхтуюць выніковы зварот, а на 16.00 14 лістапада яны выкліканыя позвамі ў міліцыю. У позвах указана, што іх выклікаюць для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні (правядзенні несанкцыянаванай акцыі).

Каментары1

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці20

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць