Музыка1919

Кадыраў прысвоіў Цімаці званне заслужанага артыста Чачні, падтрымаў у вайне з Біланам

Такім чынам кіраўнік Чачні падтрымаў спевака ў канфлікце з поп-зоркай Дзімам Біланам.

Усё пачалося пасля выступу Білана ў Ніжнім Ноўгарадзе, падчас якога спявак адчуў сабе дрэнна.

Відэа з канцэрту ў сваім «інстаграме» пракаментаваў Цімаці: «Яначка (маецца на ўвазе прадусар Білана Яна Рудкоўская), табе самой не сорамна за свайго артыста? Тое, што ён «заднепрывадны», гэта яшчэ палова бяды (і, у прынцыпе, наогул яго асабістая справа), але тое, што ён не саромеючыся выходзіць на сцэну, абнюхаўшыся ў хлам, да маладой аўдыторыі на вячэрніх канцэртах, дзе поўна дзяцей у зале, на мой погляд, агідна!!! Калі раптам ёсць праблема з грашыма, я магу дапамагчы вызначыць Дзіму ў любы, найлепшы рэабілітацыйны цэнтр краіны».

Хутка ў Інтэрнеце завязалася спрэчка паміж спевакамі.

Рудкоўская прыстрашыла Цімаці судом. Той паабяцаў, што калі яму дазволяць схадзіць з Біланам да доктара і тэсты на наркотыкі будуць адмоўнымі, то ён выбачыцца перад калегам.

Неўзабаве да спрэчкі падключыўся глава Чачні Рамзан Кадыраў, які вырашыў падтрымаць Цімаці званнем заслужанага артыста.

«Дарагія сябры! Уважліва назіраю за спрэчкай паміж Цiмацi і Біланам, у тандэме з якім выступае Рудкоўская. Цімаці — мой сябар! Я яго паважаю за творчасць, за жыццёвую пазіцыю, за патрыятызм. Цімаці вядзе здаровы лад жыцця. Ён не п'е, не паліць, займаецца спортам на ўзроўні прафесіянала. Цімаці падае прыклад мільёнам маладых людзей у нашай краіне. За гэта яму трэба дзякаваць! На жаль, некаторыя прадстаўнікі нашага шоу-бізнэсу не адрозніваюцца падобнымі якасцямі.

У пагоні за публікай яны імкнуцца пераймаць заходніх музыкаў, многія з якіх адкрыта ганарацца т.зв. нетрадыцыйнай арыентацыяй, гадамі знаходзяцца ў наркаклініках, а ўрэшце паміраюць ад перадазіроўкі ці інфекцыі.

Акцёр і артыст, які прэтэндуе на ролю куміра моладзі, павінен мець на гэта маральнае права, а не весці моладзь да бездухоўнасці.

Гэта шлях да нацыянальнай дэградацыі, які не прымальны для Расіі і яе народаў. Цімаці — валявы чалавек, для яго дарагія гонар, сумленне, прыстойнасць! У адваротным выпадку я ні за што на свеце не назваў бы яго сваім сябрам.

Ён гатовы да любой медыцынскай экспертызы. Яна пакажа, хто ёсць хто!

У Цімаці свая шматмільённая аўдыторыя, якая можа ім ганарыцца. Вядома, Цімаці, як і любы жывы чалавек, мае нейкія памылкі. Але ён іх ведае і працуе над выпраўленнем! І хачу ўзрадаваць усіх прыхільнікаў Цімаці. Сёння я падпісаў Указ аб прысваенні яму звання Заслужанага артыста Чачэнскай Рэспублікі! Віншую, дарагі СЯБРА!»

Сяброўства Кадырава з Цімаці доўжыцца ўжо некалькі гадоў.

Яны называюць адзін аднаго братамі, Кадыраў нярэдка прымае спевака ў сваёй рэзідэнцыі, гатуе з ім шашлык і катае на баявой тэхніцы, а той адказвае шматлікімі «рэспектамі». У прынцыпе, для свайго «брата» Кадыраў мог знайсці і больш сур’ёзнае званне: вядомы фрык Мікіта Джыгурда, напрыклад, у 2008 годзе і ўвогуле стаў народным артыстам Чачэнскай рэспублікі. Дарэчы, з 11 народных артыстаў Чачні, больш паловы – расійскія поп-зоркі (Кіркораў, Баскаў, Бабкіна ды інш).

Каментары19

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць