Здарэнні11

У Мінску жарты маладых людзей з муляжом аўтамата закончыліся затрыманнем

Маладыя людзі былі затрыманыя ў Мінску за няўдалы жарт.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 18 кастрычніка кампанія маладых людзей ехала ў аўтамашыне «ВАЗ» па праспекце Незалежнасці, адзін з іх дэманстраваў прадмет, падобны да аўтамата Калашнікава. Побач на службовым транспарце праязджалі супрацоўнікі АМАП ГУУС. 

Як растлумачыў намеснік камандзіра АМАП ГУУС Аляксандр Сіневіч, увагу супрацоўнікаў атрада прыцягнуў аўтамабіль «ВАЗ-2109» чырвонага колеру, у якім яны заўважылі пасажыра з прадметам, які нагадваў аўтамат. Супрацоўнікі міліцэйскага спецпадраздзялення блакіравалі аўтамабіль і прапанавалі кіроўцу і пасажырам заглушыць рухавік і пакінуць транспартны сродак. Усе, хто знаходзіліся ў салоне, адмовіліся гэта зрабіць, пры гэтым кіроўца паспрабаваў аказаць супраціўленне. Тады байцы АМАП затрымалі кампанію. 

Падчас правядзення надглядных мерапрыемстваў у салоне аўтамабіля былі знойдзены макеты пісталета і аўтаматата Калашнікава. Для далейшага разбору затрыманыя былі дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС. Там хлопцы растлумачылі гэта здарэнне жартам. Наконт гэтага праводзіцца праверка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць