Грамадства11

Польшча спыняе пропуск пешаходаў на памежных пераходах з Беларуссю

1 кастрычніка Польшча часова спыняе пропуск пешаходаў праз польска-беларускія памежныя пераходы, паведамляе сайт Падляскага аддзялення Памежнай варты Польшчы podlaski.strazgraniczna.pl.

«У адпаведнасці з рашэннем беларускіх уладаў, з 1 кастрычніка 2014 года будзе спынены рух пешаходаў на дарожных кантрольна-прапускных пунктах, размешчаных на польска-беларускай мяжы, якія не маюць асобных палос руху для пешаходаў, — адзначаецца ў паведамленні. — Беларусы заяўляюць, што спыненне пешаходнага руху з'яўляецца часовым і працягнецца да абсталявання памежных пераходаў на беларускім баку неабходнай інфраструктурай для кантролю асоб, якія перасякаюць мяжу пешшу».

У сваю чаргу польскі бок спыняе пропуск пешаходаў праз памежпераходы «Кузніца — Брузгі», «Баброўнікі — Бераставіца», «Палоўца — Пясчатка».

Нагадаем, раней Дзяржаўны памежкамітэт Беларусі аб'явіў, што 1 кастрычніка часова спыняецца пешаходны рух у аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Гэтае рашэнне абумоўленае адсутнасцю ў беларускіх пунктах пропуску неабходнай інфраструктуры для пешаходнага руху — асобных пешаходных калідораў, асобных тэрміналаў мытнага і памежнага афармлення.

Паводле слоў прэс-сакратара ДПК Аляксандра Цішчанкі, прымаючы да ўвагі існыя праблемы бяспекі грамадзян, якія перасякаюць мяжу пешшу, і аб'ектыўную немагчымасць у наяўных умовах аператыўна абслугоўваць аб'ёмы пешаходнага руху, беларускі бок вымушаны часова спыніць распачаты летась эксперымент да завяршэння Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі мерапрыемстваў па ўдасканальванні інфраструктуры пунктаў пропуску з улікам інтарэсаў пешаходнага руху.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы6

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»21

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»15

Работнікі гомельскага прадпрыемства скардзяцца, што з пачатку года ім не плацяць заробкі2

Урад рэзка павялічыў вывазныя мыты на нафтапрадукты. Рост больш чым у 25 разоў

Кроў мужчыны, якога больш за 200 разоў кусалі змеі, стала асновай для ўніверсальнага супрацьяддзя

Аргенцінскі горад «на краі свету» адмаўляе, што з’яўляецца крыніцай хантавіруса

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы6

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць