Улада11

Натальля Пяткевіч: у дактароў таксама бываюць праяўленьні бюракратыі

Н. Пяткевіч: «Жыцьцё дзяржавы павінна быць дэбюракратызаванае па ўсіх напрамках — як у адносінах паміж дзяржаўнымі ўстановамі і канкрэтнымі грамадзянамі, так і ва ўзаемадзеянні паміж самімі дзяржорганамі».

Жыццё дзяржавы павінна быць дэбюракратызаванае па ўсіх напрамках — як у адносінах паміж дзяржаўнымі ўстановамі і канкрэтнымі грамадзянамі, так і ва ўзаемадзеянні паміж самімі дзяржорганамі. Аб гэтым сёння заявіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч у Мінску на семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў.

«Усе дасягненні дзяржавы ў сацыяльнай сферы могуць быць зведзены на нішто, калі чалавек вымушаны будзе безвынікова кідацца па вялікай колькасці кабінетаў, калі перад ім будуць закрываць дзверы чыноўнікі, калі ў адказ на зварот ён атрымае фармальную адпіску», — адзначыла Наталля Пяткевіч.

Паводле яе слоў, для таго каб Беларусь была сапраўднай дзяржавай для народа, неабходна, каб кожны чалавек добрасумленна выконваў работу на сваім месцы. «Таму што бюракратызм можа праяўляцца не толькі сярод чыноўнікаў. Урач, які замест таго каб лячыць чалавека, праяўляе хамства і абыякавасць, апраўдваючыся пры гэтым нізкай зарплатай, — што гэта, як не праяўленне бюракратыі?» — сказала намеснік кіраўніка прэзідэнцкай Адмінстрацыі.

Наталля Пяткевіч нагадала, што на ўдасканаленне барацьбы з бюракратызмам накіраваны ўказ прэзідэнта «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб», які ўступіць у сілу з 15 студзеня будучага года. Адной з ключавых прычын з’яўлення гэтага ўказа, паводле слоў намесніка кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі, стала з’яўленне дысбалансу ў іерархіі разгляду зваротаў у дзяржорганы фізічных і юрыдычных асоб.

«Штогод ад грамадзян да прэзідэнта краіны паступае каля 30 тыс. зваротаў. Іх разгляд паказвае, што 70 працэнтаў з іх маглі быць вырашаны ніжэйстаячымі інстанцыямі. І, як пацвярджаюць праверкі, пераважная большасць скаргаў грамадзян — справядлівыя», — адзначыла Наталля Пяткевіч. У сувязі з гэтым, растлумачыла яна, указ кіраўніка дзяржавы павышае адказнасць дзяржслужачых за неапраўданы неразгляд звароту ў першай інстанцыі.

БЕЛТА

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць