Грамадства

Нацбанк: Праз АРІП можна аплачваць харчаванне і гурткі ва ўстановах адукацыі

Праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) можна аплаціць харчаванне, гурткі ва ўстановах адукацыі і іншыя паслугі, якія падключаны да АРІП.

Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення АРІП — начальнік упраўлення развіцця АРІП Нацыянальнага банка Беларусі Таццяна Тарайковіч.

Яна нагадала, што ў гэтым навучальным годзе ў бацькоў школьнікаў з'явілася магчымасць унесці плату за падручнікі ў любым з 27 банкаў безнаяўным шляхам як ва ўстройствах самаабслугоўвання (інфакіёскі, банкаматы), так і з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг). «Магчымасць зрабіць аплату ў АРІП за карыстанне падручнікамі забяспечана практычна ўсімі раённымі ўпраўленнямі і аддзеламі адукацыі выканкамаў. Выключэнне складаюць некалькі раёнаў у Віцебскай і Мінскай абласцях, дзе аплату трэба рабіць у касах банкаў», — удакладніла Таццяна Тарайковіч.

Спецыяліст растлумачыла, як уносіць аплату праз АІС «Разлік» АРІП. Пры безнаяўнай аплаце ў Мінску і абласных цэнтрах плацельшчык самастойна выбірае пункты меню ў такой паслядоўнасці: адукацыя і развіццё -> дзіцячыя сады, школы -> аддзел (упраўленне) адукацыі -> раён горада -> паслуга «падручнікі», расказала яна. Для жыхароў раённых цэнтраў схема яшчэ прасцейшая. У сістэме «Разлік» ім дастаткова зайці ў раздзел адукацыя і развіццё -> аддзел адукацыі і перайсці да патрэбнай паслугі. Па такім шляху можна ўнесці плату за харчаванне, гурткі і іншыя паслугі ва ўстановах адукацыі, дадала Таццяна Тарайковіч. Пры ажыццяўленні плацяжоў трэба пазначаць асабовы рахунак вучня або нумар (назву) школы, персанальныя даныя, суму плацяжу. На экранах ёсць неабходныя падказкі для плацельшчыка.

«Чэк, выдадзены любым банкам, які прымае плацяжы ў АРІП, мае нумар аперацыі, тым самым пацвярджаецца факт ажыццяўлення плацяжу. Плацельшчыку не трэба прад'яўляць чэк ва ўстанову адукацыі, паколькі на наступны банкаўскі дзень пасля правядзення аплаты інфармацыя аб яго плацяжы будзе перададзена ўстанове ў электронным выглядзе», — адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Нацбанка.

Таццяна Тарайковіч звярнула ўвагу, што аплату за падручнікі можна ўносіць да 1 кастрычніка і параіла бацькам у мэтах эканоміі часу зрабіць аплату безнаяўным шляхам або прымеркаваць яе да часу аплаты сваіх штомесячных плацяжоў за камунальныя і іншыя паслугі.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і2

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць