Навука і тэхналогіі

Цэнтр аналітычных і генна-інжынерных даследаванняў адкрыўся пры НАН Беларусі

У Інстытуце мікрабіялогіі дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі пачаў працу Цэнтр аналітычных і генна-інжынерных даследаванняў (ЦАГІД).

Падчас цырымоніі адкрыцця 9 верасня чырвоную стужку перарэзалі дырэктар Інстытута мікрабіялогіі Эмілія Каламіец і першы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. 

Цэнтр укамплектаваны найноўшым навуковым абсталяваннем для генна-інжынерных, малекулярна-біялагічных і біяхімічных даследаванняў. Спецыялісты ЦАГІД змогуць праводзіць малекулярна-генетычную дыягностыку прыродных мікраарганізмаў, перспектыўных для біятэхналагічнай вытворчасці; вывучаць прыроду метабалітаў (прадуктаў жыццядзейнасці мікраарганізмаў) штамаў, якія сінтэзуюць біялагічна актыўныя рэчывы; ствараць сістэмы для малекулярнага кланавання. 

На абсталяванні цэнтра таксама можна ствараць штамы-суперпрадуцэнты біябутанолу для атрымання біяпаліва новага пакалення, малочнай кіслаты для біядэградаваных імплантаў, фермент фітазы для паляпшэння засваяльнасці сельскагаспадарчых кармоў, вакцынавых злучэнняў для ўзмацнення прыроджанага імунітэту, а таксама многія іншыя рэчывы. 

«Уся апаратура і прыборы ў нашым цэнтры — усё самае сучаснае, — адзначыла ў гутарцы з журналістамі Эмілія Каламіец. — Мы набылі апошняе слова тэхнікі, таму сёння наша беларуская навука можа працаваць на тым узроўні, пра які мы яшчэ нядаўна толькі марылі». 

Праца Інстытута мікрабіялогіі раней шмат у чым была звязана з сельскай гаспадаркай, аднак зараз, сказала дырэктар, наяўнасць новага абсталявання «адкрывае шлях для далейшай працы і ў медыцыне, і ў прыродаахоўнай тэматыцы, і ў прамысловасці «. 

«Мы можам праводзіць любыя працы па генна-інжынерным канструяванні штамаў мікраарганізмаў, можам аналізаваць прадукты метабалізму, якія атрымліваюцца падчас іх росту, можам ажыццяўляць накіраваны сінтэз. Такім чынам, мы ўжо сёння можам пастаўляць краіне фармсубстанцыі, прабіятычныя прэпараты, прадуцэнты біябутанолу для біяэнергетыкі», — дадала Каламіец. 

Нягледзячы на тое што сёння прысутнасць мікрабіялогіі «адчуваецца ва ўсіх галінах», гэты профільны інстытут НАН Беларусі ставіць перад сабой задачу зрабіць так, каб «яе прысутнасць была паўнацэннай». 

«Цэнтр такую магчымасць сёння дае», — падсумавала Каламіец.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць