Грамадства66

Лукашэнка: Кальцавая дарога павінна быць вітрынай краіны

Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка дэталёва прапрацаваць план забудовы зямельных участкаў, прылеглых з абодвух бакоў да Мінскай кальцавой аўтадарогі.

Па словах кіраўніка дзяржавы, землі ўздоўж МКАД варта выкарыстоўваць больш рацыянальна і па-гаспадарску. «У нас мора людзей, якія просяць ўчастак, каб пабудаваць прадпрыемства, стаянку ці яшчэ нешта. Да 1 кастрычніка гэты план павінен быць дэталёва прапрацаваны і прадстаўлены», - запатрабаваў Лукашэнка.

«Кальцавая дарога павінна быць вітрынай краіны, каб людзі ехалі і бачылі, што тут жывуць гаспадары, — падкрэсліў ён. — Самае галоўнае — гэта будаўніцтва ўздоўж кальцавой дарогі — з унутранага і знешняга бакоў. Столькі зямель пустуе, на якіх можна будаваць, а вы просіце адвесці пад гэта сельгасугоддзі».

У частцы недапушчальнасці выкарыстання зямель сельгаспрызначэння пад якое-небудзь будаўніцтва Лукашэнка персанальны папрок адрасаваў старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёну Шапіру.

Па шляху на поле са збожжавымі кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на узведзеную без ўзгаднення канструкцыю, якая, як растлумачылі чыноўнікі, выкарыстоўваецца падчас правядзення сельскагаспадарчай выставы. Аляксандр Лукашэнка даручыў неадкладна ліквідаваць парушэнне. «Часовую выставу можна правесці сёння на адным полі, заўтра - на іншым, і за ноч працягнуць кабель, калі ён патрэбны. Не, вывелі з севазвароту 50 га зямлі», — абурыўся кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што кожны, хай нават невялікі ўчастак сельскагаспадарчай зямлі, павінен рупліва выкарыстоўвацца, у тым ліку на тэрыторыях, якія прымыкаюць да фермаў, прысядзібных участках. «Усё павінна быць разарана», — падкрэсліў беларускі лідар.

Каментары6

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць