Свет6969

Яцанюк падаў у адстаўку, каб расчысціць дарогу датэрміновым выбарам Рады

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падаў у адстаўку «ў сувязі з распадам кааліцыі і блакаваннем урадавых ініцыятыў».

Выступаючы з трыбуны Вярхоўнай Рады Украіны, Яцанюк заявіў, што ні ў якім разе не пагодзіцца на кааліцыю з «рэгіяналамі» і камуністамі, а паколькі дзеючая кааліцыя развалілася, то ён прыняў рашэнне падаць у адстаўку.

«Якія ёсць варыянты ва ўрада? Паколькі ў нас парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка, то першы варыянт: распалася адна кааліцыя, прэм'ер-міністр пачынае працэдуру фарміравання новай кааліцыі. Што гэта азначае? Гэта азначае, што прэм'ер-міністр павінен ўзяць у кааліцыю камуністаў і «рэгіёны». Я гэтага не зраблю ні пры якіх абставінах », — падкрэсліў Яцанюк.

Паводле яго слоў, «ёсць другі варыянт. У гэтым выпадку, калі няма новай кааліцыі, а дзеючая кааліцыя ў парламенцка-прэзідэнцкай рэспубліцы распалася, урад і прэм'ер-міністр абавязаны падаць у адстаўку. Я заяўляю аб адстаўцы ў сувязі з распадам кааліцыі і блакаваннем урадавых ініцыятыў», — сказаў Яцанюк.

Сёння, 24 ліпеня, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў абвясціў аб спыненні дзейнасці кааліцыі «Еўрапейскі выбар» у ВР. Турчынаў адзначыў, што сёння на пленарным пасяджэнні фракцыі «УДАР» і «Свабода» заявілі аб выхадзе са складу кааліцыі і падалі адпаведныя дакументы з асабістымі подпісамі, якія пацвярджаюць рашэнне народных дэпутатаў. Акрамя таго, па яго словах, яшчэ 19 народных дэпутатаў заявілі і падалі заявы аб выхадзе са складу кааліцыі.

Нагадаем, фракцыі «УДАР» і «Свабода» абвясцілі аб выхадзе з кааліцыі, каб даць падставы прэзідэнту Украіны распусціць цяперашні парламент і прызначыць новыя выбары. Як вядома, згодна з Канстытуцыяй Украіны, у выпадку, калі на працягу 30 дзён не будзе створана новая кааліцыя, гэта дае падставы прэзідэнту Украіны распусціць ВР Украіны.

Каментары69

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць