Грамадства44

Што трэба ведаць, каб здаць ЦТ на 3 балы і паступіць

Мінадукацыі валявым рашэннем зніжае мінімальныя парогавыя балы па тэставанні. Будучым афіцэрам ды сельгасработнікам дастаткова 9 балаў па трох тэстах.

Еўрарадыё спыталася ў рэпетытараў, што трэба ведаць, каб напісаць тэст на 3 балы. 

«А вы ўпэўненыя, што гэта праўда? — некалькі разоў перапытвае рэпетытар па фізіцы Юрый Бельскі з Гомеля. Выкладчык не верыць, што з трыма баламі па фізіцы цяпер можна некуды пайсці. — Тры балы — гэта дастаткова адказаць на адно-два пытанні. Там заўсёды ёсць такія пытанні ў частцы А, дзе нічога не трэба рашаць. Да прыкладу, выбраць правільную адзінку вымярэння. Каб не набраць тры балы, трэба ўвогуле не адказваць! Мо ВНУ спадзяюцца на тое, што няхай абітурыенты да іх паступяць, а там ужо яны возьмуць у яжовыя рукавіцы і заставяць вывучыць?»

Да прыкладу, трэба ведаць, што такое гіпатэнуза, — гаворыць рэпетытар па матэматыцы Зміцер Караткевіч. Адно пытанне ў тэсце па матэматыцы дае абітурыенту прыкладна 1,5 бала. Два правільныя адказы — і паступленне ў кішэні!

Каб ведаць гісторыю на тры балы, дастаткова вывучыць нейкі адзін перыяд, заўважае сталічны рэпетытар па гісторыі Аляксандр Луцэвіч: «Ну, трэба арыентавацца ў вайне. Бо гэтаму надаецца шмат ўвагі, дастаткова паглядзець па тэлебачанні перадачы, прысвечаныя 3 ліпеня ці 9 мая, і на тры балы можна здаць. Хаця які будуць вайскоўцы, калі гісторыя ў іх на тры балы?»

«Нічога не трэба ведаць. Заўсёды ёсць тэсты, якія можна здаць, не ведаючы нічога — угадаць», — выкладчыца рускай мовы Таццяна Малаковіч з Магілёва новымі мінімальнымі баламі тэстаў шакаваная.

Па словах настаўніцы, на тры балы ведае двоечнік, які сядзіць на апошняй парце і краем вуха нешта там чуе. «На выхадзе і атрымаем такіх спецыялістаў», — уздыхае настаўніца.

Па англійскай мове на тры балы тэста трэба ведаць час дзеясловаў ды фразеалагізмы — гэта найпрасцейшае ў замежнай мове, заўважае рэпетытар з Мінска Галіна Віктараўна: «Цяпер настаўнікі непісьменныя. Я сама праходжу тэставанне, каб мне даверылі абітурыентаў на курсах. І сітуацыя такая, што выкладчыкі не пішуць гэтыя тэсты, яны робяць памылкі, і яны працуюць ў школах! Уся мая гвардыя, што вучылася ў савецкія часы, жартуе, што… мы заўсёды будзем мець працу!»

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць