Эканоміка22

Макей: Наша праца на рынках Расіі, СНД, Афрыкі і Амерыкі выклікае трывогу

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей занепакоены працай беларускіх замежных устаноў на рынках Расіі, СНД, некаторых краінах Афрыкі і Амерыкі ў сферы экспарту беларускай прадукцыі.

Пра гэта ён заявіў на пашыранай нарадзе з саветнікамі па гандлёва-эканамічных пытаннях замежных устаноў, акрэдытаваных у краінах СНД, Афрыкі і Амерыкі. 

Адкрываючы нараду, Макей падкрэсліў, што да падвядзення вынікаў выканання праграм дзейнасці ўрада і развіцця экспарту на 2011—2015 гады застаецца год. Міністр нагадаў, што мэтай гэтых праграмных дакументаў у частцы знешнеэканамічнай дзейнасці з'яўляецца дасягненне станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2015 годзе ў 500 млн. долараў ЗША. 

«Што ж мы маем сёння? Другі год запар экспарт беларускай прадукцыі зніжаецца. У 2013 годзе экспарт тавараў і паслуг знізіўся не толькі ў параўнанні з 2012-м, але і нават з 2011 годам», — адзначыў Макей. 

Паводле слоў міністра, дасягненне мэтавага параметра па экспарце магчымае пры забеспячэнні тэмпаў прыросту ў 2014-2015 гадах не менш як на 23 працэнты штогод, што амаль у тры разы перавышае ўстаноўленае заданне сёлета. 

«Мы вярнуліся да практыкі правядзення такіх сустрэч, адчуваючы неабходнасць непасрэднага абмену меркаваннямі сам-насам, падмацавання нашых замежных устаноў канцэнтраванай інфармацыяй аб рэаліях і праблемах у галіновым разрэзе», — падкрэсліў міністр.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць