Кіно88

Аўтары «Авеля» замянілі галівудскую зорку на ўзбечку з «Плэйбоя», а свой фільм перайменавалі ў «Мы браты»

У французскіх Канах з 14 па 25 траўня адбываецца 67-ы Канскі кінафестываль. Сёлета не абышлося без палітычных скандалаў. У фільме «Грэйс, прынцэса Манака», якім адкрыўся фестываль, крытыкі заўважылі намёк на сённяшнія падзеі ва Ўкраіне. У сюжэце фільма паказваюцца падзеі, каля Францыя спрабавала анэксаваць Манака. На прэсавай канферэнцыі адзін з актораў Цім Рот сказаў, што сапраўды перажывае за падзеі ва Ўкраіне. Кіраўніцтва Манака адмовілася прыехаць на прэм'еру, назваўшы фільм непраўдзівым.

На фэстывалі шмат гавораць пра Ўкраіну. Украінскі павільён упрыгожаны майданаўскай ялінкай, каскамі і бронекамізэлькамі з надпісам «Прэса» ў знак салідарнасці з пацярпелымі журналістамі. У самім павільёне працуюць дзяўчаты, які былі валанцёркамі на Майдане. 19 траўня украінцы прэзентуюць тры дакумэнтальныя стужкі пра апошнія падзеі, а 21 траўня — у Каны завітае беларуска-ўкраінскі рэжысэр Сяргей Лазніца з фільмам «Майдан», які трапіў у афіцыйную праграму кінафестывалю.

У беларускім павільёне 18 траўня стане вялікай падзеяй. Стваральнікі стужкі «Авель», якая зараз будзе называцца «Мы браты», прэзентуюць першы трэйлер. З гэтай нагоды у Каны завітае галівудская зорка, якая брала ўдзел у здымках. Верагодна, гэта акторка і мадэль Наташа Алам. Яна родам з Узбекістана, але жыве ў Лос-Анджэлесе, здымалася ў амерыканскіх фільмах і серыялах, яе фота друкавалі ў часопісе Playboy.

На фестывалі таксама прадстаўленыя павільёны «Беларусьфільму» і кінафэстывалю «Лістапад».

Вось як пракаментаваў выбар Алам беларускі кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык: «Наташа Алам — это просто никто, единица в кинематографе не существующая, узбечка и эротическая моделька для «Плэйбоя» - чистый неразбавленный ноль, и цена ей такая же, за ее участие узбеки могли и приплатить. А вот куда делись полмиллиона баксов депонированных под Шэрон Строун на счета Витрянюка, думаю, объяснять не стоит… Смена названия - жалкая попытка скрыть репутацию съемок «Авеля» зимой перед миром — с принудительными массовками за чай, арестами политических активистов, беспросветной ложью, и реально горящими в «трюках» людьми… Думаю, уже не поможет».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?7

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц10

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ19

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца10

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?7

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць